Беларускі саюз жанчынаў

беларуская грамадзкая арганізацыя

27°33′13″ у. д. / 53.90194° пн. ш. 27.55361° у. д. / 53.90194; 27.55361

«Белару́скі саю́з жанчы́наў» — грамадзкае аб’яднаньне жанчынаў Беларусі, створанае ў сьнежні 1991 году.

«Беларускі саюз жанчынаў»
Абрэвіятура«БСЖ»
Дата ўтварэньня14 сьнежня 1991 (32 гады таму)
Тыпжаночае
Юрыдычны статусграмадзкае аб’яднаньне
Мэтаабарона зацікаўленасьцяў жанчынаў
Штаб-кватэраЦэнтральны раён, Інтэрнацыянальная вул., д. 11а
МесцазнаходжаньнеМенск
Дзейнічае ў рэгіёнахБеларусь
Сяброўства140 тысячаў (2021 год)
Афіцыйныя мовырасейская
СтаршыняАлена Богдан
1-я намесьніцаСьвятлана Сітнікава
Адказная сакратаркаЛілія Бузоўская
Каардынатарка ў Палаце прадстаўнікоўМарына Лянчэўская
Асноўныя асобыІрына Касьцевіч, Надзея Ермакова[1]
Кіроўны органПрэзыдыюм
Матчына кампаніяРКРКППГА, «Саюзная грамадзкая палата»
Сайтoobsg.by

Уваходзіць у «Саюзную грамадзкую палату». На 2021 год БСЖ налічваў каля 140 000 сябровак у складзе 4500 суполак[2].

Задачы

Паводле Статуту задачамі саюзу ёсьць:

  • прыцягненьне жанчынаў да кіраваньня;
  • працаўладкаваньне ды стварэньне вучэльняў для жанчынаў;
  • аздараўленьне дзяцей замежнымі ўстановамі;
  • дабрачыннасьць на карысьць жанчынаў.

Спосабы дзейнасьці

Саюз ажыцьцяўляе наступную дзейнасьць:

  • гаспадарчае кансультаваньне;
  • ладжаньне чытаньняў, нарадаў ды выставаў;
  • стварэньне й выкарыстаньне вяшчальных прадпрыемстваў ды выдавецкая дзейнасьць.

Кіраваньне

  • Нарада. Склікаецца аднойчы на 5 гадоў. Правамоцная пры ўдзеле 2/3 прадстаўніцаў. Абірае Ўправу, Рэвізійную камісію, старшыню ды сустаршыню. Вызначае кірункі дзейнасьці ды зьмяняе Статут.
  • Управа. Зьбіраецца штоквартал. Выконвае пастановы Нарады ды ўхваляе каштарыс прыбыткаў і выдаткаў. Стварае ды касуе падпарадкааныя ўстановы. Вызначае парадак прадстаўніцтва на Нараду ды абірае Прэзыдыюм.
  • Прэзыдыюм. Выконвае пастановы Нарады ды Ўправы.
  • Рэвізійная камісія. Зьбіраецца штогод. Назірае за выкананьнем Статуту ды пастановаў Нарады. Правярае грашовую справаздачнасьць ды адказы супрацоўніцаў на звароты.

Мінуўшчына

Зь 2001 году «Беларускі саюз жанчынаў» браў ўдзел у Рэспубліканскай каардынацыйнай радзе кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў[3]. На 2012 году «БСЖ» налічваў 170 000 сябровак. Галаўная сядзіба «БСЖ» месьцілася ў Менску па вуліцы Герцэна, д. 4. 25 сакавіка 2021 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 168, паводле якой «БСЖ» уваходзіў у Пералік грамадзкіх аб’яднаньняў, у дачыненьні якіх прымяняецца 0,1 базавай стаўкі пры арэндзе дзяржаўнай нерухомасьці[4].

Старшыні

Крыніцы