Беларускі армейскі корпус

агульнавайсковае апэратыўнае злучэньне Расейскай імпэрыі, заснаванае ў лютым 1877 году ў Віленскай вайсковай акрузе

Белару́скі арме́йскі ко́рпус — агульнавайсковае апэратыўнае злучэньне Расейскай імпэрыі, заснаванае 19 лютага 1877 году ў якасьці 4-га армейскага корпусу ў Віленскай вайсковай акрузе.

Беларускі армейскі корпус
Гады існаваньня1877—1918
КраінаРасейская імпэрыя
ПадпарадкаваньнеВайсковае міністэрства Расейскай імпэрыі
Уваходзіць уВіленская вайсковая акруга
Тыпсухапутныя войскі
Уключае ў сябе2 дывізіі, 2 батальёны і дывізіён
Колькасьць20 000 чалавек (1914 г.)
ДысьлякацыяМенская губэрня
Мянушка4-ы армейскі корпус
ВойныРасейска-турэцкая вайна (1877-1878), Першая сусьветная вайна
Вядомыя камандзірыПавал Зотаў (1877—1878), Эрыс Аліеў (1914—1917)

На пачатку 1918 году кіраўнік Румынскага фронту Зьміцер Шчарбачоў і камандзір 30-й дывізіі Восіп Пажарскі пераўтварылі 4-ы корпус у Беларускі, бо той быў укамплектаваны жаўнерамі-беларусамі[1].

Склад

На 18 ліпеня 1914 году ў склад корпуса ўваходзілі:

  • 30-я пяхотная дывізія (Менск), у тым ліку 1-я брыгада (117-ы Яраслаўскі і 118-ы Шуйскі пяхотныя палкі), 2-я брыгада (119-ы Каломенскі і 120-ы Серпухоўскі пяхотныя палкі) і 30-я артылерыйская брыгада;
  • 40-я пяхотная дывізія (Бабруйск), у тым ліку 1-я брыгада (157-ы Імярэцінскі і 158-ы Кутаіскі пяхотныя палкі), 2-я брыгада (159-ы Гурыйскі і 160-ы Абхаскі пяхотныя палкі) і 40-я артылерыйская брыгада;
  • 4-ы мартырна-артылерыйскі дывізіён, 2-і сапэрны батальён і 3-і абозны батальён.

Кіраўніцтва

Камандзіры:

  • Павал Зотаў (19 лютага 1877 — 16 красавіка 1878)
  • Уладзімер Вяроўкін (16 красавіка — 10 чэрвеня 1878)
  • Апалон Цымэрман (10 чэрвеня — 30 жніўня 1878)
  • Міхаіл Скобелеў (4 лютага 1879 — 25 чэрвеня 1882)
  • Міхаіл Петрушэўскі (12 ліпеня 1882 — 23 лістапада 1891)
  • Андрэй Косіч (11 сьнежня 1891 — 8 сакавіка 1895)
  • Міхаіл Духонін (14 сакавіка — 17 сьнежня 1895)
  • Васіль Скалон (30 сьнежня 1895 — 30 сакавіка 1896)
  • Пётар Перлік (29 красавіка 1896 — 16 сакавіка 1898)
  • Зьміцер Камароўскі (2 красавіка 1898 — 1 кастрычніка 1899)
  • Ігнат Маслаў (1 кастрычніка 1899 — 27 сьнежня 1906)
  • Мікалай Кашталінскі (27 сьнежня 1906—1908)
  • Антон Навасільцаў (22 лістапада 1908 — 2 лютага 1914)
  • Восіп Мяніцкі (з 16 лістапада 1917 году)

Начальнікі штаба:

  • Уладзімер Саранчоў (студзень 1883 — студзень 1887)
  • Аляксандар Цімлер (25 студзеня 1887 — 15 сакавіка 1890)
  • Аляксандар Штрык (25 сакавіка 1890 — 16 красавіка 1892)
  • Канстанцін Стаўроўскі (8 чэрвеня 1892 — 20 лістапада 1893)
  • Зьміцер Камянецкі (24 студзеня 1894 — 31 лістапада 1895)
  • Уладзімер Бухольц (14 лістапада 1894 — 31 ліпеня 1895)
  • Астап Бэртэльс (20 лістапада 1899 — 21 чэрвеня 1901)
  • Уладзімер Карнееў (2 жніўня 1901 — 11 кастрычніка 1904)
  • Уладзіслаў Клямбоўскі (21 кастрычніка 1904 — 4 лютага 1906)
  • Мікалай Істомін (16 лютага 1906 — 1 траўня 1913)
  • Канстанцін Дзесіно (1 траўня 1913 — 14 сьнежня 1914)
  • Восіп Мяніцкі (14 сьнежня 1914 — 11 сакавіка 1917)
  • Сяргей Дзядзюша (з 11 сакавіка 1917 году)

Крыніцы