Банская Быстрыца

места ў Славаччыне

Аўдыё Ба́нская Бы́стрыца , Банска Бістрыца (па-славацку: Аўдыё Banská Bystrica , па-нямецку: Neusohl, па-вугорску: Besztercebánya) — горад у цэнтральнай частцы Славаччыне, адміністрацыйны цэнтар Банскабыстрыцкага краю. Месьціца на рацэ Грон у Татрах. Насельніцтва 78 484 чалавекі (на 31 сьнежня 2017 году).

Банская Быстрыца
славац. Banská Bystrica
Плошча Славацкага паўстаньня
Плошча Славацкага паўстаньня
Герб Банскай БыстрыцыСьцяг Банскай Быстрыцы
Першыя згадкі:1255
Краіна:Славаччына
Край:Банскабыстрыцкі
Раён:Банска Быстрыца
Прэзыдэнт места:Ян Носка
Плошча:103,38 км²
Вышыня:362 м н. у. м.
Насельніцтва (2017)
колькасьць:78 484 чал.
шчыльнасьць:759,18 чал./км²
Часавы пас:UTC+1
летні час:UTC+2
Тэлефонны код:+421-48
Паштовы індэкс:97401
NUTS:508438
Нумарны знак:BB
Геаграфічныя каардынаты:48°44′7″ пн. ш. 19°8′43″ у. д. / 48.73528° пн. ш. 19.14528° у. д. / 48.73528; 19.14528 19°8′43″ у. д. / 48.73528° пн. ш. 19.14528° у. д. / 48.73528; 19.14528
Банская Быстрыца на мапе Славаччыны
Банская Быстрыца
Банская Быстрыца
Банская Быстрыца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.banskabystrica.sk/

У горадзе знаходзіцца Ўнівэрсытэт Мацея Бэла.

Гісторыя

Першапачаткова Банска-Быстрыца была невялічкай славацкай вёскай. У XIII-м стагодзьдзі сюды перасялілася некалькі дзясяткаў сем'яў нямецкіх каляністаў. У 1255 годзе вугорскі кароль Бэла IV надаў паселішчу гарадзкія прывілеі. У сярэднявеччы Банска-Быстрыца была важным прамысловым і гандлёвым цэнтрам Каралеўства Вугоршчыны.

У жніўні 1944 году горад стаў цэнтрам Славацкага нацыянальнага паўстаньня супраць нямецкіх акупантаў. У Банска-Быстрыцы быў штаб паўстаньня, якое, аднак, было задушана фашыстоўцамі і заставалася пад імі да прыходу 25 сакавіка 1945 году савецкіх войскаў.

У 2017 годзе Супольнасьць пратэстанцкіх цэркваў у Эўропе надала Банска-Быстрыцы ганаровы тытул Эўрапейскага гораду Рэфармацыі[1].

Турыстычная інфармацыя

  • Замак, на тэрыторыі якога знаходзяцца:
    • Фарны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
    • Дом Мацея
    • Славацкі касьцёл
    • Ратуша
    • Умацаваньні з бастыёнамі і брамай
  • Пляц(en) Славацкага паўстаньня, на якім знаходзяцца:
    • Гадзіньнікавая вежа
    • Чумны слуп
    • Катэдра Сьв. Францішка Ксавэрыя
    • Слуп Найсьвяцейшай Панны Марыі
    • Чорны абэліск, у гонар загінулых савецкіх жаўнераў
  • Музэй Славацкага паўстаньня

Асобы

  • Мацей Бэл (1684–1749) — знаўца Старажытнай Грэцыі, тэоляг
  • Эдэ Данат (1865–1945) — дырыгент, кампазытар
  • Віліам Фігуш-Бістры (1875–1937) — кампазытар
  • Пэтэр Карваш (1920–1999) — пісьменьнік, драматург
  • Пэтэр Томка (* 1956) — судзьдзя Інтэрнацыянальнага трыбуналу ў Гаазе
  • Пэтэр Пэлегрыні (* 1975) — палітык, з 2018 году прэм’ер-міністар Славаччыны
  • Томаш Суровы (* 1981) — хакеіст

Гарады-сябры

Банская Быстрыца мае некалькі патрнэрскіх і сяброўскіх местаў у сьвеце[2]:

Галерэя

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі