БВДМ 2Т

2Т «Сталкер» — гусенічная браняваная выведвальна-дывэрсійная машына, створаная беларускаю кампаніяй «Мінатор-Сэрвіс». БРДМ прызначана для аўтаномных апэрацыяў у глыбокім тыле: дывэрсіяў, выведкі, эвакуацыі зьбітых лётчыкаў, усталёўкі процітанкавых мінаў у нечаканых месцах, раптоўных нападаў на аўтакалёны.

2Т «Сталкер»
Тып танка:Баявая выведвальна-дывэрсійная машына
Краіна-вытворца:Беларусь
Павозка (экіпаж), чал.:3 + 1 афіцэр выведкі
Дэсант, чал.:1 (паранены ў ляжачым становішчы)
Гісторыя:
Гісторыя вытворчасьці:
Час стварэньня:2000
Вытворца:Мінатор-Сэрвіс
Памеры:
Маса, т:27,4
Даўжыня, мм:7770
Шырыня, м:3386
Вышыня, м:2510
Браня:
Узбраеньне:
Марка гарматы і калібр:30-мм 2А42
Тып гарматы:малакалібарная аўтаматычная гармата
Боекамплект гарматы:500
Вэртыкальны нахіл:-н/д…+85°
Далёкасьць стральбы, км:ПТУР: 6,0
ПЗРК: 6,0
ОФС: 4,0
БТС: 2,0
Кулямёт:1 × 12,7 НСВТ
1 × 7,62-мм ПКТ
Іншае ўзбраеньне:8 × ПТУР «Напад»
2 × ПЗРК «Ігла»
1 × АГС-30
12 × процітанкавых мінаў
Тэхнічныя характэрыстыкі:
Тып рухавіка:дызэльны з наддувам
Магутнасьць рухавіка, к.с.:780
Хуткасьць па шашы, км/г:95
Запас ходу, км:1000

Асаблівасьці канструкцыі

Машына першапачаткова распрацоўвалася з улікам патрабаваньняў высокае мабільнасьці, малапрыкметнасьці, абароненасьці й добрае ўзброенасьці. Дызэльны рухавік з гідрамэханічнай трансмісіяю забясьпечвае максымальную хуткасьць да 95 км/г. У канструкцыі 2Т «Сталкер» скарыстаны матэрыялы, якія зьніжаюць прыкметнасьць у радыёлякацыйным, цеплавым і аптычным дыяпазонах.

БРДМ валодае шырокім арсэналам, які дазваляе эфэктыўна рэалізаваць розныя мэты. Сыстэма кіраваньня агнём уключае двухканальную аглядна-прыцэльную прыладу зь лязэрным далямэрам, якая забясьпечвае пошук, выяўленьне й суправаджэньне мэтаў у пасіўным рэжыме ў дзённых і начных умовах.

Выведвальнае абсталяваньне 2Т «Сталкер» уяўляе сабою шматканальны кругласутачны оптыка-электронны комплекс, які забясьпечвае аўтаматычную сэлекцыю й суправаджэньне рухомых мэтаў, лязэрнае й аптычнае вызначэньне адлегласьці да аб'екту, аўтаматычную перадачу выведдадзеных на вялікую адлегласьць.

Узбраеньне

Абсталяваньне й узбраеньне машыны 2Т мясцуецца на высокамабільным хуткасным гусенічным шасі.

Узбраеньне машыны складаецца з:

  • стабілізаванай 30-мм гарматы
  • спаранага 7,62-мм кулямёту
  • дзьвюх высоўных пускавых ўсталёўкі, на кожнае зь якіх могуць быць усталяваны па дзьве процітанкавыя альбо зэнітныя ракеты
  • аўтаматычнага 30-мм гранатамёту

Сыстэма кіраваньня агнём дазваляе весьці адначасовы абстрэл двух аб’ектаў, напрыклад, бранявога аб’екту — процітанкаваю ракетаю й жывое сілы — гранатамётам.

Выведка

Выведвальнае абсталяваньне машыны ўяўляе сабою прынцыпова новы шматканальны кругласутачны оптыка-электронны комплекс.

Выведвальны комплекс машыны забясьпечвае:

  • аўтаматычную сэлекцыю й суправаджэньне рухомых аб’ектаў
  • лязеэрнае й аптычнае вызначэньне адлегласьці да аб’екту
  • аўтаматычную перадачу выведдадзеных на вялікую адлегласьць

Запас боепрыпасаў, паліва, вады й прадуктаў сілкаваньня забясьпечвае працяглую аўтаномную баявую працу машыны й экіпажу ў адрыве ад тылоў і базаў забесьпячэньня.

Акрамя боепрыпасаў асноўнага ўзбраеньня, на машыне прадугледжана месца для сховішча мінаў для ручнога мінаваньня пры правядзеньні дывэрсыйных апэрацыяў і кантэйнераў для адмысловага абсталяваньня.

Мабільнасьць

Высокія манеўраныя й хуткасныя парамэтры машыне забясьпечваюць дызэльны рухавік, гідрамэханічная трансмісія, гідрааб’ёмны мэханізм заваротку й гідрапнэўматычная падвеска.

Машына ўпэўнена бярэ ўсе натуральныя і адмыслова створаныя перашкоды, зьдзяйсьняе дзесяцімэтровыя скачкі на трамплінах. Пры гэтым экіпаж адзначае незвычайна нізкі для бранятанкавае тэхнікі ўзровень нагрузкаў і ўнутранага шуму. Фізычныя нагрузкі пры кіраваньні машыны — на ўзроўні сучаснага легкавога самаходу. Манеўраваньне машыны заднім ходам ажыцьцяўляецца з дапамогаю тэлевізійнае сыстэмы задняга агляду.

Браня

На машыне прадугледжана шматузроўневая сыстэма абароны. У першую чаргу, гэта хуткасьць і манеўранасьць. Затым зьніжэньне прыкметнасьці ў радыёлякацыйным, цеплавым і аптычным дыяпазонах. Так, для памяншэньня прыкметнасьці ў радыёлякацыйным дыяпазоне корпус машыны мае адмысловую форму й выкананы з ужываньнем адмысловых матэрыялаў і пакрыцьцяў. Адным зь мерапрыемстваў па зьніжэньні цеплавое прыкметнасьці зьяўляецца выкарыстаньне беспадсьветляных прыбораў начнога бачаньня.

Вонкавыя спасылкі