Астан Віла Бірмінггэм

ангельскі футбольны клюб зь Бірмінггэму

«А́стан Ві́ла» (па-ангельску: Aston Villa F.C.) — ангельскі футбольны клюб з гораду Бірмінггэму. Клюб разьмяшчаецца ў Астане — цэнтральным раёне гораду, ад імя якога й пайшоў назоў каманды. Клюб зьявіўся на сьвет у 1874 годзе. У 1888 годзе ён быў адным з заснавальнікаў Футбольнай Лігі, у 1897 годзе зьмяніў футбольную пляцоўку на «Віла Парк», а ў 1992 годзе клюб стаў адным з заснавальнікаў Прэм’ер-Лігі.

Астан Віла Бірмінггэм
Поўная назвапа-ангельску: Aston Villa Football Club
Заснаваны21 лістапада 1874
ГорадБірмінггэм, Ангельшчына
СтадыёнВіла Парк
Умяшчальнасьць: 42 788
ПрэзыдэнтНасэф Савірыс[d]
КіраўнікЎэс Эдэнз[d] і Насэф Савірыс[d]
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатПрэм’ер-Ліга
 · 2023—20244 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
avfc.co.uk (анг.)

«Віла» — адзін з самых сталых і пасьпяховых клюбаў у Ангельшчыне, маючы на сваім рахунку 7 перамогаў у чэмпіянаце й столькі ж разоў становячыся ўладальнікамі кубка краіны. Таксама клюб зьяўляецца адным з чатырох ангельскіх калектываў, што змаглі заваяваць самы прэстыжны трафэй Старога Сьвету — Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў у сэзоне 1981—1982 гадоў.

«Віла» мае працяглае супрацьстаяньне са сваім сталым ворагам «Бірмінггэмам Сіці», якое яшчэ мае назоў «дэрбі другога гораду» й цягнецца з 1879 году. Традыцыйныя колеры экіпіроўкі — бардовыя кашулі з блакітнымі рукавамі, белыя трусы й блакітныя гэтры. Традыцыйны лягатып зьмяшчае залатога ільва на блакітным фоне. Апошнім разам лягатып быў мадыфікаваны ў 2016 годзе[1].

Гісторыя

Заснаваньне

Гэры Гэмптан забівае адзін са сваіх двух галоў у фінале Кубка Ангельшчыны 1905 году.

Клюб быў заснаваны ў сакавіку 1874 году гульцамі ў крыкет для таго, каб зімой падтрымліваць фізычную форму. Да канца 1870-х гадоў «Астан Віла» стала адной з наймацнейшых камандаў у Мідлэндсе. У 1880 годзе клюб перамог у кубку Бірмінггэму, які стаўся першым трафэем у гісторыі клюбу, у тым жа сэзоне каманда пачала выступы ў Кубку Ангельшчыны, дзе дайшла да трэцяга раўнду. Таксама ў 1879 годзе быў згуляны першы матч са сваім гістарычным супернікам «Бірмінггэм Сіці», які зваўся тады «Смол Гіл». Матч скончыўся перамогай «Смол Гілу» зь лікам 1:0. Гэтая падзея паклала пачатак дэрбі другога гораду.

У 1878 годзе ў зборную Ангельшчыны ўпершыню быў выкліканы гулец «Астан Вілы» Артур Браўн. У першай палове 1880-х гадоў «Астан Віла» працягвала заставацца наймацнейшай камандай Мідлэндсу, выйграўшы Кубак Бірмінггэму 5 разоў у 6 розыгрышах, аднак у Кубку Ангельшчыны справы ішлі ня гэтак добра, найлепшым вынікам у Кубку была стадыя чвэрцьфіналу.

Першы вялікі посьпех прыйшоў да клюбу ў 1887 годзе, калі ўпершыню быў выйграны Кубак Ангельшчыны. Тады ў камандзе гулялі вядомыя гульцы свайго часу, як то Арчы Гантэр і Артур Браўн, а «Астан Віла» заваявала сабе рэпутацыю аднаго з найлепшых клюбаў краіны. У 1888 годзе з ініцыятывы мэнэджара «Астан Вілы» Ўільяма Макгрэгара была заснавана першая Футбольная ліга ў сьвеце. Макгрэгар зьвярнуўся з прапановай да 11 вядучых клюбаў краіны. Гэтак з 12 клюбаў ўтварылася ліга, і «Астан Віла» стала ініцыятарам ейнага заснаваньня. У першым сэзоне каманда заняла 2 месца. Аднак, затым наступіў спад, «Астан Віла» заняла ў двух наступных сэзонах 8 і 9 месца адпаведна. Затым справы пайшлі крыху лепей, і ў 1892 годзе клюб дабраўся да фіналу Кубка Ангельшчыны, дзе зь лікам 3:0 атрымаў паразу ад клюбу «Ўэст Бромўіч Альбіён». Аднак, да 1893 году «Астан Віла» заставалася серадняком чэмпіянату.

Залаты час

Каманда 1894—1895 гадоў з кубкам Ангельшчыны й прызам пераможцу чэмпіянату

У 1894 годзе «Астан Віла» першы раз у сваёй гісторыі стала чэмпіёнам Ангельшчыны. Аднак, гэта быў толькі пачатак безумоўнага дамінаваньня клюбу ў краіне. За 7 сэзонаў «Астан Віла» перамагла ў чэмпіянаце 5 разоў (1894, 1896, 1897, 1899, 1900) і 2 разы стала ўладальнікам Кубка Ангельшчыны (1895, 1897). Таксама было занятае трэцяе месца ў 1895 годзе. У 1898 годзе клюб застаўся без трафэяў. У 1897 годзе каманда пераехала на стадыён «Віла Парк», на якім гуляе й па сёньняшні дзень. У 1897 годзе быў зроблены залаты дубль, гэта значыць перамога ў Кубку Ангельшчыны (у фінале быў абыграны «Эвэртан» зь лікам 3:2) і чэмпіянаце. У 1898 годзе, паслабіўшыся пасьля дублю, каманда заняла 6 месца — адзінае не прызавое за гэтыя гады. Дарэчы, залаты дубль ніхто ня здолеў паўтарыць да 1961 году. У наступныя два сэзоны «Астан Віла» станавілася чэмпіёнам. Да пачатку XX стагодзьдзя клюб падышоў самым тытулаваным ў краіне. У гэты пэрыяд былі выйграныя ўсе матчы супраць «Бірмінггэму Сіці». Многія футбалісты тагачаснай «Астан Вілы» былі асноўнымі гульцамі зборнай Ангельшчыны, як то абаронцы Гаўард Спэнсэр, які быў капітанам зборнай Ангельшчыны й «Астан Вілы», і былы гулец «Бэрнлі» Джымі Кабтры, нападнікі Джон Дэйві, Фрэд Ўэлдэн, Білі Гараці, Джо Бэч і Джон Кэмпбэл. Да гэтага часу гэты пэрыяд застаецца лепшым у гісторыі клюбу. З пачаткам новага стагодзьдзя гегемонія ў Ангельшчыне прыйшла да заканчэньня.

Пасьля чэмпіёнства 1900 году пачаўся наймацнейшы спад, клюб заняў толькі 15 месца ў 1901 годзе, а пасьля гэтага восьмае. Нягледзячы на ​​тое, што ў 1905 годзе быў выйграны Кубак Ангельшчыны, дзе ў фінале быў абыграны «Ньюкасл Юнайтэд» да 1910 году каманда была серадняком чэмпіянату. У сэзоне 1909—1910 гадоў «Астан Віла» досыць нечакана стала чэмпіёнам Ангельшчыны. Пачаўся новы ўздым, які працягваўся да Першай сусьветнай вайны. З 1910 па 1914 гады «Астан Віла» яшчэ раз была чэмпіёнам, 3 разы срэбраным прызээрам і раз ў 1913 годзе перамагла ў кубку краіны. Гэтыя посьпехі сталі магчымымі дзякуючы ўсё яшчэ выступалых за клюб гульцоў Джо Бэча й Білі Гараці, а таксама маладых гульцоў, як то Гэры Гэмптана й Клема Стэфэнсана, які славіўся сваімі дакладнымі перадачамі.

Тытулы

«Астан Віла» ў сэзоне 1896—1897 гадоў

Склад

Актуальны на 11 лютага 2024 году[2]
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
1 БрЭміліяна Мартынэс1992
2 АбМэці Кэш1997
3 АбДыегу Карлус1993
4 АбЭзры Конса1997
5 АбТайран Мінгс1993
6 ПАДуглас Луіз1998
7 ПАДжон Макгін (капітан)1994
8 ПАЮры Тылеманс1997
10 НапЭміліяна Буэндыя1996
11 НапОлі Ўоткінз1995
12 АбЛюка Дынь1993
14 АбПаў Торэс1997
15 АбАлекс Марэна1993
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
16 АбКалам Чэмбэрз1995
17 АбКлеман Лянгле (ар. Барсэлёна)1995
19 НапМуса Дыябі1999
22 ПАНікалё Дзаньёлё (ар. Галатасарай)1999
24 НапДжон Дуран2003
25 БрРобін Ульсэн1990
27 НапМорган Роджэрз2002
30 АбКортні Гоўс1995
31 НапЛеон Бэйлі1997
41 ПАДжэйкаб Рэмзі2001
44 ПАБубакар Камара1999
47 ПАТым Айрогбанам2003
БрДжо Госі2000

Мэнэджары

МэнэджарПэрыяд
Джордж Рэмсі08.1884—05.1926
В. Дж. Сьміт08.1926—05.1934
Джымі Макмалан06.1934—10.1935
Джымі Хоган11.1936—09.1939
Алекс Мэсі08.1945—08.1950
Джордж Мартын12.1950—08.1953
Эрык Хаўтан09.1953—11.1958
Джо Мэрсэр12.1958—07.1964
Дык Тэйлар07.1964—05.1967
 
МэнэджарПэрыяд
Томі Камінгс07.1967—11.1968
Томі Догэрці12.1968—01.1970
Вік Кроў01.1970—05.1974
Рон Сандэрз06.1974—02.1982
Тоні Бартан02.1982—06.1984
Грэм Тэрнер07.1984—09.1986
Білі Макніл09.1986—05.1987
Грэм Тэйлар05.1987—07.1990
Ёзэф Вэнглаш07.1990—05.1991
 
МэнэджарПэрыяд
Рон Аткінсан07.1991—11.1994
Браян Літл11.1994—02.1998
Джон Грэгары02.1998—01.2002
Грэм Тэйлар02.2002—05.2003
Дэйвід О’Ліры05.2003—07.2006
Мартын О'Ніл08.2006—08.2010
Жэрар Улье08.2010—06.2011
Алекс Макліш06.2011—05.2012
Пол Ламбэрт06.2012—02.2015
 
МэнэджарПэрыяд
Тым Шэрўуд02.2015—10.2015
Рэмі Гард11.2015—03.2016
Рабэрта Дзі Матэо06.2016—10.2016
Стыў Брус10.2016—10.2018
Дын Сьміт10.2018—11.2021
Стывэн Джэрард11.2021—10.2022
Унаі Эмэрыз 11.2022

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі