Астана (футбольны клюб)

казаскі футбольны клюб

«Астана» (па-казаску: Астана) — казаскі футбольны клюб з Астаны. Заснаваны ў 2009 годзе, і першапачаткова меў назву «Лякаматыў» да 2011 году[2]. 7-разовы чэмпіён Казахстану (2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2022), трохразовы ўладальнік Кубка Казахстану (2010, 2012, 2016). Свае матчы каманда ладзіць на стадыёне Астана Арэна. Клюб ёсьць часткай прэзыдэнцкай асацыяцыі, якая падтрымліваецца Сувэрэнным фондам багацьця Самурык-Казына[3].

Астана
Поўная назва«Астана» футбол клубы
Заснаваны2009
ГорадАстана, Казахстан
СтадыёнАстана Арэна
Умяшчальнасьць: 30 254
КіраўнікСамурык-Казына
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатПрэм’ер-ліга
 · 20232 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Гісторыя

Клюб паўстаў 27 сьнежня 2008 году, калі алмацінскія клюбы «Мэгаспорт» і «Алма-Ата» вырашылі аб’яднацца ў адзіны клюб[4]. Першай назвай стаў «Лякаматыў», бо першым генэральным спонсарам утварэньня сталася Нацыянальная чыгуначная кампанія Казахстану[4]. Адразу ж зьявілася ідэя пераезду ў Астану, бо на той момант у казаскай сталіцы будаваўся нацыянальны стадыён[4]. Першым галоўным трэнэрам «Астаны» стаў Вахід Масудаў. Ад пачатку клюб атрымаў добры бюджэт, дзякуючы чаму здолеў прыцягнуць у свае шэрагі расейскіх футбалістаў Андрэя Ціханава і Ягора Цітова[5], а таксама ўзбэцкага галеадора з кіеўскага «Дынама» Максіма Шацкіх[6]. Зь першага ж сэзону 2009 году «Лякаматыў» стаўся аднім з асноўных фаварытаў, але фінішаваў толькі на другім радку, саступіўшы чэмпіёнскі тытул клюбу «Актобэ».

14 лістапада 2010 году футбалісты сталічнага клюбу, ачоленыя нямецкім трэнэрам Гольгерам Фахам, здабылі свой першы Кубак Казахстану[7]. Аднак, праз тое, што клюб на той час існаваў менш за тры гады, УЭФА адмовіў клюбу ва ўдзеле ў Лізе Эўропы[8]. Такім чынам, гэты эўрапейскі кубак у сэзоне 2011—2012 гадоў клюб быў вымушаны прапусьціць. 2 сакавіка 2011 году астанінскі клюб выгуляў «Табол» зь лікам 2:1 і здабыў Супэркубак Казахстану[9]. У 2012 годзе Міраслаў Бэранек здабыў для «Астаны» другі кубак краіны[10] . У ліпені 2013 году клюб, нарэшце, дэбютаваў у Эўропе, згуляўшы ў першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі Эўропы супраць баўгарскага «Боцева». «Астана» двойчы трывала паразу, то бок 0:1 у хатнім матчы і 0:5 у гасьцях. 4 ліпеня 2013 году «Астана» афіцыйна далучылася да навастворанага прэзыдэнцкага спартовага клюбу, якая падтрымліваецца Сувэрэнным фондам багацьця Самурык-Казына, каб аб’яднаць асноўныя спартовыя каманды ў Астане[11].

Запрасіўшы на пасаду галоўнага трэнэра «Боцева», «Астана» даволі пасьпяхова правяла эўрапейскую кампанію сэзону 2014—2015 гадоў. У першым раўндзе Лігі Эўропы казаскі клюб выгуляў армянскі «Пюнік» з агульным лікам 6:1 паводле вынікаў двубою. У наступным раўндзе «Астана» выбіла тэль-авіўскі «Гапаэль» зь лікам 3:1, дзякуючы пераканаўчай перамозе ў хатнім матчы. У трэцім раўндзе быў пеораможаны швэдзкі АІК з агульным лікам 4:1. Толькі ў раўндзе плэй-оф «Астана» быў спынены гішпанскім «Вільярэалам»[12]. 1 лістапада 2014 году «Астана» ўпершыню ў сваёй гісторыі стала чэмпіёнам Казахстанам, выгуляўшы ў хатнім матчы «Кайсар» зь лікам 3:0[13].

Склад

Актуальны на 4 сакавіка 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
5 АбМіхаіл Габышаў1990
6 АбЯн Варагоўскі1996
7 ПАМакс Эбонг1999
8 ПАІсламбэк Куат1993
9 НапКарлітас1990
10 НапМарын Томасаў1987
15 АбАбзал Бэйсэбэкаў (капітан)1992
17 АбЯніс Масурас1996
19 ПАБарнз Осэй1995
20 НапУладзіслаў Пракапенка2000
21 НапЭльхан Астанаў2000
22 АбАляксандар Марачкін1990
23 НапФаб’ен Урэга1992
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
24 АбКіпрас Кажуколавас2000
27 АбТымур Дасмагамбэтаў1989
28 НапУсман Камара1998
32 АбТалгат Кусяпаў1999
44 АбМарат Быстроў1992
45 АбАлекса Аманавіч1996
55 БрАляксандар Заруцкі1993
72 НапСтаніслаў Басманаў2001
74 БрМухамеджан Сейсен1999
79 ПАСаламат Жумабэкаў2004
88 НапРамазан Карымаў1999
93 БрЁсіп Чондрыч1993
97 НапНуралі Жаксылык2004

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі