Архаізм

састарэлае слова, якое больш не выкарыстоўваецца ці замененае іншым

Архаі́зм (па-старажытнагрэцку: ἀρχαῖος — «старажытны») — моўная адзінка (слова, форма слова), якая выйшла з актыўнага ўжытку, але мае свае адпаведнікі: персі — грудзі, ланіты — шчокі, глас — голас, жывот — жыцьцё, чарніца — манашка і г. д. Як і гістарызмы, архаізмы служаць для наданьня аповеду гістарычнага калярыту, але ў першую чаргу — асаблівай урачыстасьці, прыўзьнятасьці.

Літаратура

  • Галіна Андарала, Віктар Бекіш, Сяргей Берднік. Беларуская мова. Вучэбны дапаможнік для пед. ВНУ / Пад рэд. Ларысы Грыгор’евай. — Менск: Вышэйшая школа, 1994. — 366 с. — 20 000 ас. — ISBN 5-339-00950-5