Арнэльля Муці

італьянская акторка

Арнэ́льля Му́ці (па-італьянску: Ornella Muti; нар. 9 сакавіка 1955, Рым, Італія) — італьянская акторка.

Арнэльля Муці
Ornella Muti
Арнэльля Муці на Канскім фэстывалі
Імя пры нараджэньні Франчэска Рамана Рывэльлі
Дата нараджэньня 9 сакавіка 1955(1955-03-09)[1][2][3] (69 гадоў)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Італія Італія
Занятак акторка, кінаакторка, мадэлька
Гады дзейнасьці 1970 — цяпер
Псэўданімы Ornella Muti
Дзеці Найке Рывэльлі[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0001560

Жыцьцяпіс

Франчэска Рамана Рывэльлі нарадзілася ў сям’і нэапалітанца і Ільзы Рэнаты Краўзэ, балтыйскай немкі з Эстоніі. Бацькі ейнае маці пераехалі ў Эстонію зь Ленінграду[5]. Франчэска месла таксама старэйшую сястру Кляўдыю (нар. 1951).

У 1970 року ў Франчэскі адбыўся кінадэбют у фільме «Самая прыгожая жонка». Акрамя італьянскіх, Арнэльля Муці зьнялася ў некалькіх ангельскамоўных фільмах — першым зь іх стала роля прынцэсы Аўры ў фільме «Флэш Гордан» (1980).

У 2008 року Муці прадставіла ўласную калекцыю біжутэрыі[6]. Ейныя крамы адчыніліся ў Парыжы, Міляне, Рыме, Рызе, Маскве і Алматы.

Сям’я

Арнэльля Муці была замужам двойчы, першым разам за акторам Алесіё Арана (1975—1981). У 1988 выйшла за Фэдэрыка Факінэцьці, шлюб скончыўся ў 1996 року. Мае трох дзяцей: мадэль, акторку, сьпявачку Найке Рывэльлі (нар. 1974); ад другога шлюбу сына Андрэа і дачку Караліну.

Фільмаграфія

  • Самая прыгожая жонка (1970)
  • Сонца на скуры (1971)
  • Аазіс страху (1971)
  • Манахіні Сьвятога арханёла (1973)
  • Народны раман (1974)
  • Чульлівы мужчына (1974)
  • Апасыяната (1974)
  • Леанор (1975)
  • Чыстая, як лілея (1976)
  • Апошняя жанчына (1976)
  • Пакой біскупа, (1977)
  • Сьмерць нягодніка (1977)
  • Новыя пачвары (1977)
  • Партрэт буржуа ў чорным (1978)
  • Эўтаназія любові (1978)
  • Першае каханьне (1978)
  • Нэапалітанская загадка (1979)
  • Жыцьцё цудоўнае (1979)
  • Флэш Гордан (1980)
  • Утаймаваньне свавольнага (1980)
  • Гісторыя звычайнага шаленства (1981)
  • Ніхто не ідэальны (1981)
  • Шалёна закаханы (1981)
  • Каханьне і грошы (1982)
  • Дзяўчына з Трыесту (1982)
  • Боні і Клайд па-італьянску (1982)
  • Бедны багатыр (1983)
  • Каханьне Свана (1984)
  • Будучыня — жанчына (1984)
  • Уся віна раю (1985)
  • Зачараваны (1986)
  • Супэрмаркет (фільм, 1986) (1986)
  • Я і мая сястра (1987)
  • Казанова (1987)
  • Летапіс прадказанай сьмерці (1987)
  • Трымценьне вераб’я (1988)
  • О кароль (1989)
  • Асабісты код (1989)
  • Пачакай да вясны, Бандыні (1989)
  • Падарожжа капітана Фракаса (1990)
  • Сёньня ў Алісы дома (1990)
  • Вясна Мікелянджэла (1990)
  • Оскар (1991)
  • Асабліва ў нядзелю (1991)
  • Аднойчы пераступіўшы закон (1992)
  • Дзьвюхмоўны каханак (1993)
  • Кампраміс каханьня (1995)
  • Зрабі мне ласку (1996)
  • Сьмейся! (1996)
  • Widows — Erst die Ehe, dann das Vergnügen (1998)
  • Недзе ў месьце (1998)
  • Граф Монтэ-Крыста (1998, тэлесэрыял)
  • Непашнараваная (1999)
  • Брудная бялізна (1999)
  • Вогненая зямля (2000)
  • Джэт сэт (2000)
  • Заўтра (2001)
  • Любімы сын (2001)
  • Гатэль (2001)
  • Апошнія ўцёкі (2002)
  • Уцёкі (2002)
  • Выбітная пара (2002)
  • Пасьля жыцьця (2002)
  • Ва ўцёках: Трылёгія 1 (2004)
  • Выбітная пара: Трылёгія 2 (2004)
  • Пасьля жыцьця: Трылёгія 3 (2004)
  • Сэрца найхлусьвейшае за ўсё (2004)
  • Дзяўчына з бруднымі рукамі (2005)
  • Загарэлыя 3: Сябры на ўсё жыцьцё (2006)
  • Доктар Ўэст (2009)
  • У Рым зь любоўю (2012)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі