Арланда Сіці

футбольны клюб ЗША

«Арла́нда Сі́ці» (па-ангельску: Orlando City) — футбольны клюб з ЗША, які базуецца ў флорыдзкім горадзе Арланда. Клюб выступае ў лізе МЛС, які аб’ядноўвае клюбы ЗША і Канады. Далучыўся да лігі ў 2015 годзе, стаўшы 21 клюбам. Колішні клюб, на грунце якога быў створаны «Арланда Сіці», раней браў удзел у Аб’яднанай футбольнай лізе[1][2]. Клюб стаў першым прадстаўніком Флорыды за доўгі час. Апошнімі ўдзельнікамі з гэтага штату ў розыгрышы МЛС былі Маямі Ф’южн і Тампа Бэй М’ютыні, якія былі расфармаваныя ў 2001 годзе[3]. Свае хатнія матчы каманда ладзіць на ўласным стадыёне Эксплорыя ў цэнтры Арланда.

Арланда Сіці
Заснаваны2013
ГорадАрланда, ЗША
СтадыёнЭксплорыя
Умяшчальнасьць: 25 500
ЧэмпіянатМЛС
 · 2023Канфэрэнцыя: 2 месца (агулам 2 месца)
Плэй-оф: чвэрцьфінал
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
orlandocitysc.com (анг.)

Дасягненьні

  • Уладальнікі Кубка ЗША (1):
    • 2022

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі