Арабскі сьвет

Арабскім сьветам (па-арабску: الوطن العربي‎) прынята абагульнена называць арабскія краіны Блізкага Ўсходу і Паўночнае Афрыкі, а таксама краіны Ўсходняе Афрыкі, якія ўваходзяць у Лігу арабскіх дзяржаў і маюць арабскую мову ў якасьці адной з афіцыйных. Арабскі сьвет складаецца з 23 краінаў з сукупным насельніцтвам каля 373 млн чалавек і агульнай плошчай прыблізна 13 млн квадратных кілямэтраў.

Ліга арабскіх дзяржаў

Склад

Ніжэй прыводзіцца пералік краінаў, якія прынята ўключаць у «арабскі сьвет».

ДзяржаваТэрыторыя (км²)Насельніцтва (чал.)Сталіца
Альжыр2 381 74040.610.000Альжыр
Бахрэйн7651.425.000Манама
Джыбуці23 200818 169Джыбуці
Эгіпет1 001 45095 690 388Каір
Сахарская Арабская Дэмакратычная Рэспубліка266 000267 405Эль-Аюн (заяўленая) / Тыфарыці (фактычная часовая сталіца)
Емэн527 97027 580 288Сана
Ярданія92 3009 456 932Аман
Ірак435 05237 200 552Багдад
Катар11 5862 570 934Доха
Каморы2235795 745Мароні
Кувэйт17 8184.053.000Кувэйт
Лібан10 4526 000 007Бэйрут
Лібія1 759 5416 293 380Трыпалі
Маўрытанія1 030 7003 359 185Нуакшот
Марока446 55032 649 130Рабат
Аб’яднаныя Арабскія Эміраты83 6005 473 972Абу-Дабі
Аман309 5004 298 320Маскат
Палестына60204 550 368Рамала
Саудаўская Арабія2 149 61031 521 418Эр-Рыяд
Сырыя185 18018 502 413Дамаск
Самалі637 65710 251 568Магадышу
Судан1 866 06840 234 882Хартум
Туніс163 61010 982 754Туніс
Усяго:13 408 604373 037 124

Вышэйшая адукацыя

У арабскіх краінах дзейнічае 132 унівэрсытэты, 136 каледжаў, 433 інстытуты, якія даюць вышэйшую адукацыю. Колькасьць студэнтаў у іх перавышае 5 млн чалавек. Лідэрамі ў сфэры вышэйшае адукацыі лічацца Эгіпет, Саудаўская Арабія, Лібан. Як адзначаюць, адной з галоўных праблемаў вышэйшае адукацыі ў арабскіх краінах зьяўляецца спад яе якасьці, асабліва ў тэхнічных галінах, прычынай чаго паказваюць недастатковае фінансаваньне і вельмі нестабільную абстаноўку ў рэгіёне.У 1978 годзе была прынята Канвэнцыя па прызнаньні дакумэнтаў аб вышэйшай адукацыі, дыплёмаў і ступеняў у арабскіх краінах. Яе падпісалі Альжыр, Бахрэйн, Эгіпет, Ірак, Ярданія, Кувэйт, Лібія, Марока, Аман, Катар, Саудаўская Арабія, Судан, Туніс, ААЭ; а статус назіральніка атрымалі Лібан, Сырыя, Емэн, Палестына.

Інтэрнэт

Гісторыя

На 2010 год па зьвестках сайта Internet World Stats, у арабскім сьвеце налічвалася каля 60 мільёнаў карыстачоў сеціва Інтэрнэт, што зьяўляецца досыць важкім значэньнем, бо гэтая колькасьць людзей складае амаль траціна ўсяго насельніцтва гэтага рэгіёну. З пачатку 2000-х па 2010 год колькасьць інтэрнэт-карыстальнікаў павялічылася на 1,825%. Гэта дастаткова высокая лічба для арабскага сьвету, аднак у сьвеце ў цэлым іх доля не перавышае 3%.

Дзякуючы хуткаму распаўсюджваньню Інтэрнэту мноства людзей атрымала магчымасьць выказваць сваё меркаваньне свабодна, хаця раней былі пазбаўлены гэтага права. Мноства людзей сталі выкарыстоўваць усе перавагі тэхналягічнага новаўвядзеньня (напрыклад, рэлігійныя сайты, якія з высокай хуткасьцю распаўсюджваюцца ў сеціве).

Мадэрнізацыя інтэрнэт-рэсурсаў

Краіны «арабскага сьвету» ўкладваюць мноства фінансавых сродкаў у рамках стратэгіі па разьвіцьці эканомікі і стварэньні новых працоўных месцаў. Таксама аналітыкі прагназуюць стабільны рост колькасьці інтэрнет-карыстальнікаў у арабскім сьвеце. Дасягненьні навукі і тэхнікі вырашаюць праблемы слабаразьвітай інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры, якая перашкаджае свабоднаму доступу ў Інтэрнет у гэтым рэгіёне. Напрыклад, у канцы сакавіка 2009 г. у Альжыры, Бахрэйне, Ярданія, Кувэйце, Саудаўскай Арабіі і Тунісе зьявілася тэхналёгія WiMAX9, у той час як у іншых краінах пачалося тэставаньне гэтага сэрвісу.

Цэнзура

Урады краін арабскага сьвету абмяжоўваюць СМІ ў рабоце і праводзяць палітыку рэпрэсіяў. Дзяржава кантралюе СМІ і Інтэрнет. Прыхільнікі свабоды слова спрабуюць змагацца супраць гэтых законаў, аднак гэта рабіць дастаткова складана. Мноства блогераў і дысідэнтаў апынуліся ў турме праз свае артыкулы, словы і г. д. в.

Напрыклад, у Сырыі зацьверджаны закон аб прэсе ў 2001 годзе, які дае дзяржаўным органам аб’ёмныя магчымасьці па наглядзе за публікацыямі, якія выходзяць у краіне. У Тунісе кодэкс прэсы накіраваны супраць працы туніскіх журналістаў, паводле якога ім забаронена абражаць прэзыдэнта, парушаць парадак і апублікаваць тое, што дзяржава лічыць дэзінфармацыяй.

У арабскім сьвеце асноўнай тэндэнцыяй лічыцца імкненьне арабскіх краінаў рэгуляваць зьмест сайтаў пры дапамозе заканадаўства аб друку і прэсе. Мясцовыя сайты па патрабаваньнях павінны рэгістравацца ў дзяржаўных органах перад адкрыцьцём. Напрыклад, у Ярданіі ў 2007 годзе была выдадзена пастанова, паводле якой электронная прэса і ўсе сайты павінны падпарадкоўвацца закону аб друку і прэсе і кантралююцца спэцыяльным аддзелам друку і прэсы. Пасьля гэтага былі ўведзены ўсеагульны кантроль і цэнзура.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі