Анкарскі мэтрапалітэн

Анкарскі мэтрапалітэн (па-турэцку: Ankara Metrosu) — сыстэма грамадзкага пасажырскага рэйкавага транспарту ў горадзе Анкара (Турэччына). Спалучае падземныя і наземныя ўчасткі і складаецца зь дзьвюх лініяў — Анкарай (па-турэцку: Ankaray) і Мэтро (па-турэцку: Ankara Metrosu). Яшчэ тры лініі будуюцца.

Анкарскі мэтрапалітэн
Лягатып
Інфармацыя
МесцазнаходжаньнеАнкара, Турэччына
Пачатак працы30 жніўня 1996
Лініі4 лініі
Даўжыня: 55,1 км
Колькасьць станцыяў45
Пасажырапаток на дзень289 тыс. (2014)
Пасажырапаток на год104 млн (2013)
Схема мэтрапалітэну
Схема лініяў Анкарскага мэтрапалітэну

Анкарай

Тэрмінам Анкарай абазначаецца сыстэма «лёгкага мэтро», якая была першай стадыяй будаўніцтва сучаснай грамадзкай транспартнай сыстэмы турэцкай сталіцы. Будаваў кансорцыюм на чале з Siemens на працягу 1992—1996. Лінія зьвязвае AŞTİ (Ankara Şehirlerarası Terminal İşletmesi — Анкарскі міжгародні аўтавакзал) іДыкімеві (па-турэцку: Dikimevi). Працягласьць 8,7 км, зь якіх 8 км — падземныя тунэлі. На лініі 11 станцыяў, сыстэма абслугоўваецца 11 трохвагоннымі цягнікамі вытворчасьці Siemens-Adtranz-Ansaldobreda, S.P.A.

Мэтро

Працуе з 1997, зьвязвае цэнтар гораду (плошча Кызылай) з прыгарадам Анкары Батыкентам. Працягласьць лініі 14,7 км (у тым ліку 6,5 км пад зямлёй), 12 станцыяў. На лініі працуюць 36 трохвагонных цягнікоў Bombardier Transportation, у гадзіну пік колькасьць вагонаў павялічваецца да пяці.

У далейшым плянуецца пашырэньне сыстэмы на поўдзень гораду.

Станцыі

Станцыя Йенiмахале
Білет анкарскага мэтро

Анкара (М1):

  • Дыкімеві
  • Куртулуш
  • Калей
  • Кызылай (пераход да лініі Мэтро)
  • Дэміртэпэ
  • Мальтэпэ
  • Тандаган
  • Бешэўлер
  • Бахчэльяўлер
  • Эмек
  • AŞTİ

Batıkent Metrosu (M1):

  • Кызылай (пераход да лініі Анкарай)
  • Сіхіе
  • Улус
  • Кюльцюр Меркезі
  • Акёпру
  • Іведзік
  • Йенімахале
  • Дэметэўлер
  • Хастанэ
  • Маджункёй
  • Осьцім
  • Батыкент

Koru Metrosu (M2):

  • 12 станцыяў

Törekent Metrosu (M3):

  • 12 станцыяў