Анджэлё Палёмба

Анджэлё Палёмба (па-італьянску: Angelo Palombo; нарадзіўся 25 верасьня 1981 году, Фэрэнтына, Італія) — італьянскі футбаліст, паўабаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Італіі.

Анджэлё Палёмба
Анджэлё Палёмба
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся25 верасьня 1981 (42 гады)
Фэрэнтына, Італія
Рост177 см
Вага77 кг
Пазыцыяпаўабаронца
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
2001—2002
2002—2017
2012
Фіярэнтына
Сампдорыя
Інтэрнацыянале
10 (0)
411 (13)
3 (0)
Зборныя
2006—2011Італія22 (0)

Кар’ера

Раньнія гады

Моладзевыя гады правёў у «Фіярэнтыне», за якую дэбютаваў 10 лютага 2002 году супраць клюбу «Вэнэцыя». Аднак клюб у хуткім часе вылецеў з элітнага дывізіёну і збанкруціўся.

«Сампдорыя»

Ён пераехаў у «Сампдорыю», у клюб Сэрыі Б, на правах вольнага агента ў 2002 годзе падчас летняга трансфэрнага вакна. У першы сэзон клюб здолеў прабрацца ў эліту, а Анджэлё зарэкамэндаваў сябе як неад’емная частка каманды.

«Інтэр»

21 студзеня 2012 году Анджэлё быў перададзены «Інтэрнацыянале» ў паўгадавую арэнду з правам наступнага набыцьця гульца.

Зборная

16 жніўня 2006 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай, выйшаўшы на замену ў матчы супраць зборнай Харватыі. Першым міжнародным турнірам, на які Анджэлё паехаў у складзе асноўнай каманды «скуадры адзуры», стаў Кубак канфэдэрацыяў 2009 году ў ПАР.

Вонкавыя спасылкі

Анджэлё Палёмбасховішча мультымэдыйных матэрыялаў