Алімпік Марсэль

францускі футбольны клюб

«Алімпік» (па-француску: Olympique) — францускі футбольны клюб з гораду Марсэлю. Заснаваны ў 1899 годзе. 9-разовы чэмпіён Францыі і 10-разовы ўладальнік Кубка Францыі. Клюб большую частку сваёй гісторыі правёў у найвышэйшай лізе францускага чэмпіянату. У 1993 годзе клюб стаў першым і адзіным францускім клюбам, які перамагаў у Лізе чэмпіёнаў УЭФА. У 1994 годзе «Марсэль» былі паніжаны ў клясе з-за скандалу з дагаварнымі матчамі, у клюбу адабралі чэмпіёнскі тытул, але ён усё ж такі застаўся пераможцам Лігі чэмпіёнаў УЭФА. У 2010 годзе «Марсэль» стаў чэмпіёнам Францыі зноў пад кіраўніцтвам былога капітана клюбу Дыд’е Дэшама.

Алімпік Марсэль
Поўная назваOlympique de Marseille
Заснаваны1899
ГорадМарсэль, Францыя
СтадыёнВэлядром
Умяшчальнасьць: 67 394
ПрэзыдэнтПаблё Лянгорыя[d]
КіраўнікФрэнк Макорт[d]
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатЛіга 1
 · 2023—20248 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Хатні стадыён «Марсэлю» «Стад Вэлядром» мае ўмяшчальнасьць у 67 394 чалавекі, ён разьмешчаны ў паўднёвай частцы гораду. На гэтым стадыёне «Марсэль» гуляе з 1937 году[1]. «Стад Вэлядром» славіцца сваёй ажыўленай атмасфэрай. У клюбу маецца вялікая колькасьць заўзятараў, то бок клюб рэгулярна мае ў сярэднім самы высокі паказчык наведвальнасьці матчаў. Гэтак сярэдняя наведвальнасьць хатніх матчаў «Марсэлю» за сэзон 2008—2009 гадоў склала 52 276 чалавек, што было самым высокім паказчыкам у Лізе 1[2].

«Марсэль» традыцыйна гуляў у белых кашулях і шортах зь сінімі шкарпэткамі да 1986 году. З 1986 году «Марсэль» гуляў зь белымі футболкамі, белымі шортамі й белымі шкарпэткамі, а сіні колер стаў больш сьвятлейшым за кошт маркетынгу Adidas. Цяперашняя эмблема клюбу была прынята ў 2004 годзе. Дэвіз клюбу гучыць як «Проста да мэты» (франц. Droit Au But), над эмблемай маецца залатая зорка, якая зьяўляецца сымбалем перамогі клюбу ў Лізе чэмпіёнаў. У 1997 годзе «Марсэль» быў набыты француска-швайцарскім бізнэсоўцам Рабэрам Люі-Дрэйфу.

Гісторыя

Марсэльскі «Алімпік» у 1935 годзе

Афіцыйна, спартовы клюб «Алімпік Марсэль» быў заснаваны ў 1899 годзе Рэнэ Дзюфарэ дэ Манміралем, францускім спартовым дзеячам. Клюб утварыўся шляхам зьліцьця двух спартовых таварыстваў — «Футбольны клюб Марсэлю», ад якога быў атрыманы ў спадчыну дэвіз «Проста да мэты» (франц. «Droit Au But»), і фэхтавальнага клюбу «Меч» (франц. «L'Epee»). Статут таварыства быў прыняты на пазачарговым агульным сходзе ў жніўні 1899 году і афіцыйна зарэгістраваны прэфэктурай Марсэлю 12 сьнежня 1900 году. Аднак, на думку Андрэ Гаскара, які быў гульцом, трэнэрам каманды, і старанна вывучаў ейную гісторыю, спартовы клюб «Алімпік Марсэль» паўстаў яшчэ ў 1892 годзе.

Першапачаткова, галоўнай камандай грамадзтва лічылася каманда па рэгбі. Футбольная каманда была арганізавана толькі ў 1902 годзе. Дзякуючы лепшай арганізацыі і мацнейшаму фінансаваму становішчу футбольная каманда таварыства «Алімпік», якая гуляла на стадыёне «Ювон» (франц. Stade de Huveaune), хутка стала лідэрам футболу ў горадзе. У 1903 годзе «Алімпік» стаў пераможцам першага чэмпіянату ўзьбярэжжа (франц. Championnat du Littoral). У гэтым турніры спаборнічалі каманды з Марсэлю і ягоных прадмесьцяў. Акрамя таго, клюб упершыню прыняў удзел у чэмпіянаце Францыі.

У 1904, 1907 і 1908 гадох «Алімпік» спыняўся ў кроку ад фіналу чэмпіянату Францыі, саступаючы ў паўфінале, аднак каманда дамінавала на лякальным узроўні, 6 разоў запар з 1903 па 1908 гады клюб дамагаўся перамогаў у чэмпіянаце ўзьбярэжжа. Але з 1909 па 1914 гады гэннае першынство скаралася іншаму марсэльскаму клюбу «Стад Эльвэтык» (франц. Stade helvétique de Marseille). Акрамя таго «Эльвэтык» за гэты час нават тройчы станавіўся чэмпіёнам Францыі.

Першая сусьветная вайна амаль спыніла спартовае жыцьцё Францыі. Не зважаючы на гэта, менавіта ў гэты час зьявілася новае спаборніцтва — Кубак Францыі. У дэбютным матчы гэтага турніру «Алімпік» перамог супернікаў — клюб «Эркюль Манака» (франц. Herculis de Monaco) зь лікам 7:0. У першым пасьляваенным чэмпіянаце Францыі ў 1919 годзе каманда з Марсэлю дайшла да фіналу, дзе трывала паразу ад «Гаўру» зь лікам 1:4. Гэта было першае буйное дасягненьне клюбу ў спаборніцтвах нацыянальнага ўзроўню.

У 1920-я гады «Алімпік» стаўся клюбам нацыянальнага ўзроўню. Марыно Даляпарта, які стаў прэзыдэнтам клюбу ў 1921 годзе, стаў праводзіць палітыку куплі зорных футбалістаў, паўтараючы палітыку іншага клюбу з поўдня Францыі, які быў прызнаным лідэрам францускага футболу тых часоў — «Сэт». Перад сэзонам 1923—1924 гадоў у Парыжы былі выкуплены два гульцы — Эдуар Кру і Жан Бае, які забіў 2 галы ў гістарычным матчы 1921 году паміж зборнымі Францыі і Ангельшчыны. Акрамя Бае, у складзе каманды ў 1920-я гады выступаў яшчэ некаторы шэраг гульцоў зборнай краіны, як то Жуль Дэвакез і Жазэф Альказар.

«Алімпік» дамогся перамогі ў Кубку Францыі ў 1924 годзе, дзе ў фінальным матчы перамог клюб «Сэт» зь лікам 3:2. У 1927 і 1928 гадох клюб таксама атрымліваў перамогу ў гэтым спаборніцтве. «Алімпік» стаў першым уладальнікам гэтага трафэю з правінцыі, бо да 1924 году пераможцамі Кубка станавіліся толькі парыскія клюбы. Акрамя таго, менавіта футбалісты «Алімпіка» сталі тымі, хто ўпершыню атрымалі кубак з рук прэзыдэнта Францыі. Клюб у гэты час сташ несумнёўным лідэрам футболу свайго рэгіёну, двойчы перамагаючы ў чэмпіянаце Паўднёва-Ўсходняй Францыі (франц. Ligue du Sud-Est de football), а ў 1929 годзе стаўшы пераможцам чэмпіянату Францыі.

У пачатку 1930-х гадоў «Алімпік», як адзін з наймацнейшых клюбаў паўднёва-ўсходняй Францыі, лёгка дамогся права далучыцца да створанаму аб’яднаньню прафэсійных футбольных клюбаў. «Алімпік» атрымаў статус прафэсійнага клюбу і стаўся ўдзельнікам першага чэмпіянату Францыі сярод прафэсійных футбольных камандаў.

Дасягненьні

Склад

Актуальны на 11 лютага 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
1 БрСымон Нгапандуэнбю2003
3 АбКвэнтэн Мэрлен2002
4 АбСамюэль Жыго1993
5 АбЛеанарда Балердзі1999
6 АбУлісэс Гарсія1996
7 АбЖанатан Клёс1992
8 ПААзэдын Унаі2000
10 НапП’ер-Эмэрык Абамэянг1989
11 ПААмін Гарыт1997
14 НапФарыс Мумбаньня2000
16 БрПаў Лёпэс1994
17 ПАЖан Анана (ар. Бэшыкташ)2000
18 АбБамо Мэйтэ (ар. Ляр’ен)2001
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
19 ПАЖафрэ Кандагбія1993
20 НапХаакін Карэа (ар. Інтэр)1994
21 ПАВалентэн Ранж’е (капітан)1994
22 ПАПап Гей1999
23 НапІсмаіля Сар1998
27 ПАЖардан Вэрэту1993
29 НапІліман Ндыяй2000
34 ПАБіляль Надыр2003
36 БрРубэн Блянка1995
37 ПАЭмран Согла2005
44 НапЛуіс Энрыке2001
62 АбМікаэль Мурыльлё1996
99 АбШансэль Мбэмба1994

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі