Алімпійскія багі

Алімпійскія багі (алімпійцы) у старажытнагрэцкай міталёгіі — багі трэцяга пакаленьня (пасьля спрадвечных багоў і тытанаў — багоў першага і другога пакаленьняў), найвышэйшыя істоты, якія насяляюць гару Алімп.

Алімпійскія багі

Сьпіс алімпійцаў

Традыцыйна ў лік алімпійскіх уваходзіла дванаццаць багоў. Сьпісы алімпійцаў не заўжды супадаюць.

Клясычны сьпіс

Грэцкае імяРымскае імяСтатуяПрызначэньнеПакаленьне
ЗэўсЮпітэр Галоўны з багоў-алімпійцаў; уладар неба і грому. Малодшы сын тытанаў Кронаса і Рэі. Сымбалі — маланка і арол.Першае
ГэраЮна Каралева багоў, багіня шлюбу і мацярынства. Сымбалі — паўлін і карова. Дачка Кронаса і Рэі. Жонка і сястра Зэўса.Першае
ПасэйдонНэптун Бог мораў; бог мораў, землятрусаў і коней. Сымбалі — гіпакампус і трызубец. Сын Кронаса і Рэі. Брат Зэўса і Аіда.Першае
ДэмэтраЦэрэра Багіня ўрадлівасьці, земляробства, прыроды і пораў году. Дачка Кронаса і Рэі. Сястра Зэўса.Першае
АідПлютон Бог падземнага царства мёртвых. Сымбалі — шлем цёмры, чэрап. Сын Кронаса і Рэі. Брат Зэўса і Пасэйдона.Першае
ГестыяВэста Багіня дому і хатняга агменю. Дачка Кронаса і Рэі, сястра Зэўса.Першае
АфрадытаВэнэра Багіня каханьня і прыгажосьці. Дачка Зэўса і Дыёны, у іншых традыцыях Урана. Сярод сымбаляў — голуб.Другое (або перадпершае — пакаленьне тытанаў)
АпалёнАпалён Бог сьвятла, бог-лекар, бог музыкі, паэзіі, навук і мастацтваў. Яго сястра-блізьнюк Артэміда. Сын Зэўса і Леты.Другое
АрэсМарс Бог вайны. Сымбалі — дзік і дзіда. Сын Зэўса і Геры.Другое
АртэмідаДыяна Цнатлівая багіня паляваньня і Месяца. Сярод сымбаляў — алень і лук. Сястра-блізьнюк Апалёна, дачка Зэўса і Леты.Другое
АтэнаМінэрва Цнатлівая багіня мудрасьці, рамёстваў і вайсковай стратэгіі. Сярод сымбаляў — аліўкавае дрэва і сава. Дачка Зэўса і, у некаторых традыцыях, Мэтыды.Другое
ДыёнісБахус Бог віна, весялосьці і радасьці. Сярод сымбаляў — вінаградная лаза. Сын Зэўса і сьмяротнай Сэмэлы.Другое
ГэфэстВулькан Каваль багоў; бог агню і кавальства. Сын Зэўса і Геры, або ў іншыя традыцыях, выключна Геры.Другое
ГэрмэсМэркурый Вястун багоў; бог гандлю і злодзееў. Сярод сымбаляў кадуцэй. Сын Зэўса і німфы Маі.Другое

Вонкавыя спасылкі

Алімпійскія багісховішча мультымэдыйных матэрыялаў