Алясандра Д’яманці

італьянскі футбаліст

Аляса́ндра Д’яма́нці (па-італьянску: Alessandro Diamanti; нарадзіўся 2 траўня 1983 году, Прата, Італія) — колішні італьянскі футбаліст, паўабаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Італіі.

Алясандра Д’яманці
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся2 траўня 1983(1983-05-02)[1][2] (41 год)
Рост180 см
Вага75 кг
Пазыцыянападнік
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
1999—2004
2000—2001
2001—2002
2003
2004—2006
2006
2006—2007
2007—2009
2009—2010
2010—2011
2011—2014
2014—2016
2015
2015—2016
2016
2016—2017
2018
2018—2019
2019—2023
Прата
Эмпалі (арэнда)
→ Фучэк’ё (арэнда)
Фіярэнтына (арэнда)
Альбіналефэ
→ Прата (арэнда)
Прата
Ліворна
Ўэст Гэм Юнайтэд
Брэшыя
Балёньня
Гуанчжоў Эвэргранд
Фіярэнтына (арэнда)
Ўотфард (арэнда)
Аталянта (арэнда)
Палерма
Пэруджа
Ліворна
Ўэстэрн Юнайтэд
24 (4)
0 (0)
24 (30)
3 (0)
26 (0)
0 (0)
0 (0)
63 (20)
28 (7)
32 (6)
83 (19)
24 (4)
11 (2)
3 (0)
16 (1)
31 (1)
14 (2)
32 (10)
82 (11)
Зборныя
2010—2013Італія17 (1)

Кар’ера

Раньнія гады

Алясандра Д’яманці зьяўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі «Санта-Лючыя», дзе працаваў ягоны бацька, Лючана, які ў свой час выхаваў іншага вядомага футбаліста — Крыстыяна В’еры[3]. Улетку 1997 году Д’яманці перайшоў у клюб «Прата»[4]. І праз тры сэзоны, 14 траўня 2000 году дэбютаваў у асноўным складзе каманды ў матчы супраць «Навары» (0:0). 2 ліпеня 2000 году Алясандра быў арандаваны «Эмпалі». Пасьля заканчэньня першынства, Д’яманці вярнуўся ў «Прата», дзе 19 жніўня 2001 году згуляў сваю першую сустрэчу ў Кубку Італіі супраць «К’ева»[5]. 26 верасьня 2001 году Алясандра быў арандаваны клюбам сэрыі D «Фучэк’ё»[6], дзе правёў 24 гульні й забіў 3 галы. Улетку 2002 году паўабаронца ў чарговы раз вярнуўся ў «Прата», дзе згуляў толькі дзьве сустрэчы.

1 студзеня 2003 году Д’яманці быў арандаваны, з правам выкупу кантракту, дублем «Фіярэнтыны». Там ён дэбютаваў 16 лютага 2003 году ў матчы супраць «Імалезэ». «Фіярэнтына», аднак, прыняла рашэньне не выкупляць кантракт Алясандра з-за двух эпізодаў узьнікненьня ў футбаліста прыступаў пнэўматораксу[7]. Пасьля гэтага ён вярнуўся ў «Прата», зь якім падпісаў 5-гадовы кантракт. 5 ліпеня 2004 году Д’яманці падпісаў трохгадовы кантракт з клюбам «Альбіналефэ», што выкупіў палову правоў на футбаліста. Там ён дэбютаваў 2 кастрычніка ў матчы супраць «Бары» (1:1). Усяго за сэзон Алясандра правёў 18 сустрэч. У першай палове наступнага сэзону гулец рэдка выходзіў на поле, і 31 студзеня ён быў арандаваны сваім былым клюбам, «Прата»[8].

«Ліворна»

9 ліпеня 2007 году Д’яманці перайшоў у клюб Сэрыі А, «Ліворна»[9]. 25 жніўня ён дэбютаваў у асноўным складзе, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Ювэнтуса», дзе ягоная каманда прайграла зь лікам 1:5. 24 лютага 2008 году Алясандра забіў першы мяч за клюб, забіўшы са штрафнога ў матчы супраць «Напалі».

«Ўэст Гэм Юнайтэд»

28 жніўня 2009 году Д’яманці быў набыты ангельскім клюбам «Ўэст Гэм Юнайтэд», падпісаўшы кантракт на 5 гадоў[10]. 12 верасьня ён дэбютаваў у складзе каманды ў матчы супраць «Ўігана Атлетыка» (0:1).

«Брэшыя»

Пасьля таго, як «Ўэст Гэм» узначаліў Абрагам Грант, Д’яманці правёў яшчэ адзін матч за клюб і перайшоў у «Брэшыю» за 2,2 млн эўра; кантракт быў падпісаны да 2015 году[11]. 29 жніўня ён дэбютаваў у складзе клюбу ў матчы супраць «Пармы» (0:2).

«Балёньня»

1 жніўня 2011 году Алясандра перайшоў у склад «Балёньні», якая заплаціла за трансфэр футбаліста 1,5 мільёны эўра[12].

«Гуанчжоў Эвэргранд»

7 лютага 2014 году «Балёньня» і «Гуанчжоў Эвэргранд» афіцыйна абвесьцілі пра складаньне дамовы між клюбамі на пераход гульца ў кітайскі клюб з трансфэрным коштам 6,9 млн эўра[13].

Міжнародная кар’ера

14 лістапада 2010 году Д’яманці быў выкліканы ў склад зборнай Італіі[14]. 17 лістапада ён дэбютаваў у складзе каманды ў сустрэчы супраць зборнай Румыніі, дзе правёў першы тайм і быў заменены Даніелем Дэ Росі. Сустрэча скончылася ўнічыю 1:1[15].

Дасягненьні

«Гуанчжоў Эвэргранд»:

  • Чэмпіён Кітаю: 2014

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі