Аляксей Сквярнюк

беларускі футбаліст

Аляксе́й Сквярню́к (нарадзіўся 13 кастрычніка 1985 году, Менск, БССР) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. У 2007—2008 гадах правёў 7 гульняў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі.

Аляксей Сквярнюк
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся13 кастрычніка 1985(1985-10-13)[1][2] (38 гадоў)
Рост171 см
Вага65 кг
Пазыцыяпаўабаронца
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
2003Энэргетык-БДУ29 (8)
2004—2008Крылы Саветаў46 (3)
2008—2011Кубань Краснадар45 (4)
2011—2012Спартак Нальчык6 (0)
2012Славія Мазыр10 (1)
2013Уфа6 (0)
2014Смаргонь20 (2)
2015—2016Белшына49 (6)
Зборныя
2003—2004Беларусь (да 19)[d]5 (2)
2004—2006Беларусь (да 21)17 (1)
2007—2008Беларусь7 (0)

Кар’ера

Клюбная

Пачынаў кар’еру ў менскай ««Зорцы»-ВА-БДУ. У 2004 годзе перайшоў самарскія «Крылы Саветаў», дзе пазьней замацаваўся ў асноўным складзе. У 2008 годзе трапіў у краснадарскую «Кубань», якой двойчы дапамог выйсьці ў вышэйшы дывізіён.

Улетку 2011 году перайшоў у «Спартак-Нальчык», але ня здолеў замацавацца ў клюбе і праз год пакінуў яго. У жніўні 2012 году падпісаў кантракт з мазырскай «Славіяй»[3]. У лютым 2013 году зноўку адправіўся ў Расею, стаўшы гульцом «Уфы»[4], але ўжо ў траўні пакінуў гэты клюб[5].

У другой палове 2013 году падтрымліваў форму разам з «Гарадзеяй», але ня мог дапамагчы гэтай камандзе ў чэмпіянаце, бо лічыўся легіянэрам[6][7]. У красавіку 2014 году падпісаў кантракт з «Смаргоньню»[8], але ўжо ў чэрвені 2014 году пакінуў гэты клюб[9]. У ліпені 2014 году, ня здолеўшы ўладкавацца ў іншых клюбах, зноўку вярнуўся ў «Смаргонь»[10].

У лютым 2015 году трэніраваўся разам зь «Іслаччу»[11]. Пазьней далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[12][13], у складзе якой дэбютаваў 10 красаівка 2015 году ў матчы супраць «Гомлю» на стадыёне «Цэнтральны», матч скончыўся паразай для бабруйскіх футалістаў зь лікам 2:0, а сам Аляксей правёў на пляцоўцы 82 хвілінаў. Па заканчэньні сэзону 2016 году пакінуў Бабруйск і завяршыў кар’еру.

Міжнародная

8 верасьня 2007 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі. Усяго за зборную згуляў 7 матчаў.

Статыстыка

КлюбСэзонЧэмпіянат
ДывізіёнМатчыГалы
Белшына2015Найвышэйшая ліга236
2016Найвышэйшая ліга260

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі