Аляксандар Сыман

беларускі біятляніст
Аляксандар Сыман Біятлён
Агульная інфармацыя
Поўнае імяАляксандар Валянтынавіч Сыман
ГрамадзянстваБеларусь
Дата нараджэньня26 ліпеня 1977 (46 гадоў)
Месца нараджэньняКапыль, БССР
Кубак сьвету
(у тым ліку Алімпійскія гульні)
Перамог1
Подыюмаў2
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сыман.

Алякса́ндар Валянці́навіч Сы́ман (нар. 26 ліпеня 1977, Капыль, Менская вобласьць) — беларускі біятляніст, трохразовы чэмпіён Унівэрсіяды, срэбны прызэр чэмпіянату сьвету 2001 году ў эстафэце, двухразовы чэмпіён Эўропы, двухразовы чэмпіён сьвету па летнім біятлёне. Займаўся біятлёнам з 1991 году. Завяршыў кар’еру вясной 2011 году.

Кубак сьвету

  • 2000—2001 — 74-е месца (7 ачкоў)
  • 2001—2002 — 90-е месца (2 ачкі)
  • 2002—2003 — 80-е месца (1 ачко)
  • 2003—2004 — 59-е месца (24 ачкі)
  • 2004—2005 — 35-е месца (145 ачкоў)
  • 2005—2006 — 91-е месца (1 ачко)
  • 2006—2007 — 59-е месца (32 ачкі)
  • 2007—2008 — 81-е месца (10 ачкоў)
  • 2008—2009 — 66-е месца (73 ачкі)
  • 2009—2010 — 74-е месца (45 ачкоў)

Дасягненьні

Чэмпіянаты сьвету

  • Срэбны мэдаль, эстафэта — 2001
  • 4-е месца, эстафэта — 2005

Кубак сьвету

Найвышэйшае месца:

  • 35-е месца ў агульным заліку ў сэзоне 04-05

Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2002 году, 2006 году і 2010 году.

Вонкавыя спасылкі