Алу Алханаў

Алу Дадашавіч Алханаў (нар. 20 студзеня 1957, вёска Кіраўская, Талдыкурганская вобласьць, Казаская ССР) — намесьнік міністра юстыцыі Расеі, кіраўнік Чачэнскай (расейскай) рэспублікі з 30 жніўня 2004 году па 15 лютага 2007 году. Пазьней займаў розныя пасады ў дзяржаўнай Думе Расеі.

Алу Дадашавіч Алханаў
па-расейску: Алу Дадашевич Алханов
Намесьнік міністра справядлівасьці Расеі
15 лютага 2007 — цяперашні час
Прэзыдэнт:Уладзімер Пуцін
Галава Чачэнскай (расейскай) рэспублікі
30 жніўня 2004 — 15 лютага 2007
Прэзыдэнт:Уладзімер Пуцін
Папярэднік:Ахмат Кадыраў
Наступнік:Рамзан Кадыраў
Міністар унутранных спраў Чачэнскай (расейскай) рэспублікі
2003 — 2004
Прэзыдэнт:Уладзімер Пуцін
Папярэднік:Руслан Цакаеў
Наступнік:Руслан Алханаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся:20 студзеня 1957
вёска Кіраўская, Каксускі раён, Талдыкурганская вобласьць, Казаская ССР, СССР
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Аляксандра Неўскага ордэн Мужнасьці ордэн Пашаны мэдаль „За заслугі ў ахове грамадзкага парадку“ мэдаль «За адвагу» юбілейны мэдаль «У памяць 300-рочча Санкт-Пецярбургу»
Ганаровая грамата Урада Расійскай Федэрацыі майстар спорту Расеі

Паходжаньне

Нарадзіўся ў СССР, у Казахстане, дзе жылі яго бацькі чачэнцы. Пасьля народзінаў Алу бацькі вярнуліся ў Чачэнію. Пасьля вучобы ў школе пачаў службу ў міліцыі. Вучыўся ў БССР у месьце Магілёў у Вышэйшай школе міліцыі. Вучыўся ў Вышэйшай школе міліцыі ў Растове-на-Доне. Потым вярнуўся ў ЧІАССР. Пад час Першай і Другой расейска-чачэнскіх войнаў падтрымліваў Расею.

Службовы рост у Чачэнскай (расейскай) рэспубліцы

У красавіку 2003 году прызначаны на пасаду міністра ўнутраных справаў Чачэнскай (расейскай) рэспублікі. 10 лістапада 2003 году Ахмат Кадыраў уручыў А. Алханаву пагоны генэрал-маёра міліцыі.

Вяршыні ўлады ў Чачэнскай (расейскай) рэспубліцы

Пасьля забойства Ахмата Кадырава А. Алханаў быў падтрыманы У. Пуціным і прызначаны кіраўніком Чачэнскай (расейскай) рэспублікі. На выбарах А. Алханаў быццам бы атрымаў 85,25 % галасоў (тады ішла вайна). Аднак было шмат водгукаў аб парушэньнях пад час выбараў. 15 лютага 2007 году У. Пуцін прыняў адстаўку А. Алханава. Ён быў прызначаны намесьнікам міністра юстыцыі Расеі.