Аксана Цылько
Аксана Мікалаеўна Цылько[1] — Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Берасьцейскае вобласьці. Яна нарадзілася 16 верасьня 1973 г. у в. Млынок Петрыкаўскага раёна Гомельскае вобласьці. Вучылася ў сярэдняе школе. Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1995 годзе, а затым асьпірантуру Беларускага навукова-дасьледчага інстытута эканомікі і інфармацыі АПК у 1998 годзе.З 1998 г. па 2004 г. – навуковы супрацоўнік, вядучы навуковы супрацоўнік БелНДІ эканомікі і інфармацыі АПК (з 22.06.1999 – БелНДІ аграрнай эканомікі, з 18.03.2003 – дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут аграрнай эканомікі НАН Беларусі”). З 2004 г. па 2011 г. на пасадзе галоўны спэцыяліст, начальнік аддзела ўправы абласное службы занятасьці насельніцтва Менскага аблвыканкама (з 2007 года ўправа ў складзе камітэта па працы, занятасьці і сацыяльнае абароне Менаблвыканкама), начальнік гэтае ўправы.
Аксана Мікалаеўна Цылько | |
Файл:Аксана Цылько 2023 год.jpg Аксана Цылько ў 2023 годзе | |
Род дзейнасьці | нагляд за выкананьнем права |
---|---|
Дата нараджэньня | 16 верасьня 1973 (50 гадоў) |
Месца нараджэньня | СССР, БССР, Гомельская вобласьць, Петрыкаўскі раён, в. Млынок |
Грамадзянства | Беларусь |
Адукацыя | вышэйшая кандыдат эканамічных навук |
Месца вучобы | Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1995 год) |
Пасада | Старшыня КДК па Берасьцейскае вобласьці |
Час | студзень 2020 |
Сайт | Старонка ў сеціве |
КДК
З 2011 г. пачала рабіць у Камітэце дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь на пасадах галоўнага спэцыяліста галоўнае ўправы кантролю за работаю галін сацыяльнае сфэры, намесьніка начальніка ўправы галоўнае ўправы кантролю за працай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў, намесьніка начальніка галоўнае аналітычнае ўправы – начальніка ўправы аналізу і плянаваньня. У студзені 2020 г. прызначана старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Берасьцейскае вобласьці. Аб'яўлена Падзяка Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь у 2019 годзе.
Вучоба
- Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1995 год)
- асьпірантура Беларускага навукова-дасьледчага інстытута эканомікі і інфармацыі АПК (1998 год)
- кандыдат эканамічных навук