Аксана Гайдук

дзяржаўная дзяячка Беларусі

Аксана Вячаславаўна Гайдук (нар. 1974, Муцькавічы, Баранавіцкі раён, Берасьцейская вобласьць, цяпер Беларусь) — дзяржаўная дзяячка Беларусі.

Аксана Гайдук
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Беларусі 6-га і 7-га скліканьняў
11 кастрычніка 2016 — цяперашні час
Прэзыдэнт:Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар:Андрэй Кабякоў, Сяргей Румас, Раман Галоўчанка
Папярэднік:Генадзь Пальчык
Першая намесьніца кіраўніка «Гаррамаўтадару Менгарвыканкаму»
2014 — 11 кастрычніка 2016
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася:6 лютага 1974 (50 гадоў)
Муцькавічы, Баранавіцкі раён, Берасьцейская вобласьць, Беларуская ССР, Савецкі Саюз
Грамадзкае аб’яднаньне:«Белая Русь»[1]
Сужэнец:замужам
Дзеці:сын
Адукацыя:Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія (1997), Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі
Узнагароды:Нагрудны знак МУС Беларусі «За заслугi», ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу і Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі, адміністрацыяў Маскоўскага і Фрунзэнскга раёнаў Менску

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Беларусі 6-га і 7-га скліканьняў (зь 2016 году) ад Ясенінскай акругі № 100 у Маскоўскім раёне Менску[3]. Займала ў Палаце прадстаўнікоў пасаду намесьніцы старшыні Пастаяннай камісіі па жыльлёвай палітыцы і будаўніцтве[4].

Жыцьцяпіс

У 1997 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спэцыяльнасьці «Будаўніцтва аўтамабільных дарог і аэрадромаў». Працавала першай намесьніцай кіраўніка вытворчага аб’яднаньня «Гаррамаўтадар Менгарвыканкаму». Скончыла Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі[5].

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў

11 верасьня 2016 году абралася дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Беларусі 6-га скліканьня ад Ясенінскай акругі № 100 у Маскоўскім раёне Менску. Цягам тэрміну паўнамоцтваў ад 18 кастрычніка 2016 году[6] па 4 сьнежня 2019 году займала пасаду намесьніцы старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаньнях. Была сяброўкай працоўнай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацы з парлямэнтам Нямеччыны[5]. Адказвала за законапраект, прыняты 2 красавіка 2019 году ў 2-м чытаньні на прапанову Савету міністраў Беларусі, «Аб зьмяненьні законаў у пытаньнях прававога рэгуляваньня жыльлёвых адносін», паводле якога Жыльлёвы кодэкс Беларусі выклалі ў новай рэдакцыі, а таксама ўнесьлі папраўкі ў Грамадзянскі кодэкс Беларусі і 2 законы — «Аб iмянных прыватызацыйных чэках Рэспублікі Беларусь» і «Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасьці ў Рэспубліцы Беларусь». У новым Жыльлёвым кодэксе ўвялі арэнднае жытло і скасавалі службовае, а таксама абавязалі старшыню ўправы таварыства ўласьнікаў атрымаць пасьведваньне аб праходжаньні прафэсійнай атэстацыі[7].

17 лістапада 2019 году пераабраралася ў Палату прадстаўнікоў 7-га скліканьня ад Ясенінскай акругі № 100 у Менску[8]. Стала сяброўкай дэпутацыі Нацыянальнага сходу Беларусі ў Парлямэнцкім сходзе Саюзу Беларусі і Расеі, дзе ўваходзіла ў склад Камісіі па бюджэце і фінансах[9]. Таксама была сяброўкай 5 працоўных групаў Нацсходу Беларусі па супрацы з замежнымі парлямэнтамі — Грузіі, Кітаю, Мэксыкі, Францыі (намесьніца) і Японіі[10]. Адказвала за законапраект, прыняты 10 сьнежня 2020 году ў 2-м чытаньні на прапанову Савету міністраў «Аб сумесным домаўладаньні», паводле якога да ўдзельнікаў сумеснага домаўладаньня дадалі асобаў з правам гаспадарчага вядзеньня нерухомасьці і апэратыўнага кіраваньня ёй. Таксама ў законапраекце прапісалі права ўдзельнікаў такога домаўладаньня на атрыманьне адпаведных дамовы і статуту, пратаколаў і разьлікаў выдаткаў, актаў праверкі дзейнасьці таварыства ўласьнікаў і заключэньня рэвізора. Сярод іншага, мясцовыя выканаўчыя камітэты надзялілі правам скліканьня сходу ўдзельнікаў сумеснага домаўладаньня і прызначэньня кіраўніка агульнай маёмасьці ў выпадку незябесьпячэньня яе захаванасьці. Урэшце, за таварыствам уласьнікаў замацавалі права звароту з пазовам у суд ад імя ўдзельнікаў такога таварыства ў справе аховы агульнай маёмасьці[11].

Крыніцы