Айзкраўклэ (па-латыску: Aizkraukle) — горад у Латвіі ў рэгіёне Відзэмэ. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Айзраўкльскага краю. Праз Айзраўкле цячэ рака Дзьвіна. Насельніцтва налічвае каля 8,5 тыс. чалавек.
У сярэднявеччы на месцы будучага Айзкраўклэ знаходзілася паселішча ліваў, якое было заваяванае і разбуранае крыжакамі. На яго месцы быў пабудаваны Айзкраўклеўскі замак рэшткі якога засталіся да нашы дзён. Да Першай сусьветнай вайны горад быў вядомы пад нямецкай назвай Ascheraden.
Сучасны выгляд паселішча атрымала ў 1960-я, калі недалёка ад яго, у 1967 годзе, была пабудаваная гідраэлектрастанцыя. У гэтым жа годзе Айзкраўклэ атрымаў статус гораду. Пачаткова, па жаданьні кіраўніка Камуністычнай партыі Латвіі, горад быў названы Стучка, у гонар аднаго з заснавальнікаў Камуністычнай партыі Латвіі Пятра Стучкі. Сучасная назва была нададзеная ў 1991 годзе.