Агатангел Крымскі

украінскі гісторык, пісьменьнік, перакладнік

Агатангéл Крымскі (па-ўкраінску: Агатангел Кримський; псэўданімы А. Хванько, Хванько Кримський, Ївхимець, Панько Рогач, Мирдза-Джафар; 15 студзеня 1871, Уладзімер, Украіна — 25 студзеня 1942, Кустанай, цяпер Кастанай, Казаская ССР) — украінскі гісторык, мовазнаўца, арыенталіст, пісьменьнік, перакладнік, паэт, паліглёт, адзін з заснавальнікаў Акадэміі навук Украіны (1918). Ахвяра сталінскага тэрору[4].

Агатангел Крымскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 3 (15) студзеня 1871 або 1871[1]
Памёр 25 студзеня 1942(1942-01-25)[2] або 1942[1]
Бацькі Q4242928?
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, антраполяг, гісторык, прафэсар унівэрсытэту, пісьменьнік, перакладнік
Гады творчасьці 1895-1942
Мова украінская мова
Дэбют 1895
Значныя творы Бейрутські оповідання, 1906, Андрій Лаговський, 1905/1972, Історія мусульманства», 1904—1912.
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР
Подпіс Выява аўтографу

Жыцьцяпіс

Паходзіў з крымскататарска-беларускай сям’і, якая перайшла ў праваслаўе. Нарадзіўся ва Уладзіміры цяперашняй Валынскай вобласьці Ўкраіны (тады Валынскай губэрні Расейскай імпэрыі) у сям’і крымскага татарына зь беларускімі каранямі, настаўніка гісторыі і геаграфіі Юхіма Сьцяпанавіча Крымскага. Заснавальнікам роду Крымскіх быў мула з Бахчысараю, які пераехаў у Амсьціслаў (цяпер Магілёўская вобласьць, Беларусь). Дзед А. Крымскага перайшоў з ісламу ў хрысьціянства[5].

З 1889 па 1892 навучаўся ў Лазараўскім інстытуце ўсходніх моваў у Маскве. Асноўнымі дысцыплінамі вучонага былі: арабская, пэрсідзкая і турэцкая мовы і літаратура. У 1892—1896 скончыў поўны курс славістыкі на гісторыка-філалягічным факультэце Маскоўскага ўнівэрсытэту пад кіраўніцтвам мовазнаўцы Ўсевалада Мілера, славіста Рамана Брандта і знаўцы індаэўрапейскіх моваў Філіпа Фартунатава. У 1896 годзе малады вучоны склаў магістарскія іспыты па арабістыцы ў Пецярбурскім унівэрсытэце і па славянскай філялёгіі ў Маскоўскім унівэрсытэце. Агулам ён ведаў шэсьцьдзесят моваў[6]. Пасля заканчэньня Маскоўскага ўнівэрсытэту А. Крымскі атрымаў двухгадовую стыпэндыю Лазараўскага інстытуту, каб паехаць у Сырыю і Лібан. Падчас гэтай паездкі ў 1896—1898 гадах ён сабраў шмат матэрыялаў і дакумэнтаў, над якімі працаваў да самай сьмерці[7].

У 1918 годзе пераехаў у Кіеў, дзе стаў неадменным сакратаром Украінскай акадэміі навук, заснаванай гетманам Паўлам Скарападскім. Быў адным з акадэмікаў-заснавальнікаў Украінскай акадэміі навук. У Кіеве А. Крымскі быў стваральнікам украінскага ўсходазнаўства[8].

У 1929 А. Крымскі быў перасьледаваны і пазбаўлены пасады. У 1930-я гады А. Крымскі быў практычна адхілены ад навукова-пэдагагічнай працы ў навуковых установах Украіны. Жыў у Кіеве і Зьвянігародцы. З 1930 году творы Крымскага забароненыя. У 1939 г. рэабілітаваны, але ў ліпені 1941 г., пасьля пачатку нямецка-савецкай вайны, НКУС арыштаваў яго як «асабліва ненадзейнага» па абвінавачаньні ў «антысавецкай нацыяналістычнай дзейнасьці»[9] і выслаў у Казахстан. Афіцыйна Агантангел Крымскі памёр ад зьнясіленьня ў турэмным шпіталі, але ёсьць вэрсія, што ён мог памерці ад жорсткіх катаваньняў[10]. Яго справа была канчаткова спыненая ў 1957 годзе, а ў 1960 годзе ён быў афіцыйна рэабілітаваны.

Асабістае жыцьцё

Агатангел Крымскі быў геем. Ягоную гомасэксуальную арыентацыю, між іншым, пацьвярджаюць тэксты з цыклю вершаў «Нечестиве Кохання», у якіх Крымскі разважае пра сваю гомасэксуальнасьць. Гомасэксуальнасьць А. Крымскага дасьледавалі Саламія Паўлычка[11] і Аляксандар Авэрбух[12].

Творчасьць

Агатангел Крымскі — аўтар шматлікіх працаў па гісторыі і культуры арабскіх краінаў, Ірану, Турэччыны і інш., сэміталёгіі, гісторыі, ісламу (ведаў каля 60 моваў, пераважна ўсходніх)[13]. Вялікую ўвагу надаваў вывучэньню гісторыі ўкраінскай мовы і літаратуры, фальклёру, этнаграфіі. Агатангел Крымскі лічыцца адным з самых выбітных усходазнаўцаў у гісторыі сусьветнай філялягічнай навукі[14].

А. Крымскі як пісьменьнік вядомы сваімі паэтычнымі творамі на ўсходнюю тэматыку, якія ўвайшлі ў зборнік «Пальмавыя галінкі», апавяданьнямі і раманам. Крымскаму таксама належаць шматлікія літаратурныя пераклады Антары, Амара Хаяма, Саадзі, Гафіза, Міхры-Хатуна, Фірдаўсі і многіх іншых, у тым ліку заходнееўрапейскіх паэтаў[15].

Па-беларуску выдаваўся зборнік «Бэйруцкія апавяданьні»[16], за пераклад якога Уладзіслаў Гарбацкі быў намінаваны на прэмію Drahomán Prize-2022 за пераклады ўкраінскай ліатартуры на мовы сьвету[17].

Творы

Навуковыя творы

• Про научність фонетичної правописи // Буковина, 1897,

• Ислам, его возникновение и старейший период его истории. Москва, 1901,

• Історія мусульманства, 1904—1912,

• Українська граматика (у 2-х т., 1907—1908),

• Історія арабів і арабської літератури, 1911—1912,

• Нариси з історії української мови" (1922, у співавторстві з О. Шахматовим),

• Історія Персії та її письменства, 1923,

• Історія Туреччини та її письменства, 4 тт., 1924—1927,

• Перський театр, звідки він узявся та як розвивався, 1925,

• Вибрані сходознавчі праці в п’яти томах": Т. I. Арабістика (2007); Т. II. Тюркологія (2007); Т. III. Тюркологія (2010); Т. IV. Іраністика (2008); Т. V. Іраністика (2010).

Мастацкія творы

• Пальмове гілля, 1901, 1908, 1923,

• Повістки й ескізи з українського життя, 1895,

• Бейрутські оповідання, 1906; у беларускім перакладзе:  Крымскі, Агатангел Бэйруцкія апавяданьні. — Лёндан: Skaryna Press, 2022. — P. 133. — ISBN 978-1-915601-02-5

• Андрій Лаговський, раман (1905, цалкам апублікаваны ў 1972 годзе).

Крыніцы