АЕК Атэны

грэцкі футбольны клюб

АЕК (па-грэцку: AEK) — грэцкі футбольны клюб з гораду Атэнаў, але які фактычна базуецца ў прадмесьці Нэа-Філядэльфія. Заснаваны ў 1924 годзе грэцкімі ўцекачамі з Канстантынопалю пасьля Грэцка-турэцкай вайны 1919—1922 гадоў. AEK — адзін з трох самых пасьпяховых клюбаў у грэцкім футболе поруч з «Алімпіякосам» і «Панатынаікосам». 13-разовы чэмпіён Грэцыі, 16-разовы ўладальнік Кубка Грэцыі.

АЕК Атэны
Поўная назвапа-грэцку: Αθλητική Ένωσις Κωνσταντινουπόλεως Ποδοσφαιρική Ανώνυμη Εταιρεία
Заснаваны13 красавіка 1924
ГорадАтэны, Грэцыя
СтадыёнАлімпійскі
Умяшчальнасьць: 69 618
ПрэзыдэнтMarios Iliopoulos[d]
КіраўнікMarios Iliopoulos[d]
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатСупэрліга
 · 2023—20242 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
aekfc.gr (грэцк.)​ (анг.)

Гісторыя

Гульцы канстантынопальскага клюбу «Пэра», прадстаўнікі якога пазьней заклалі АЕК.

Да Першай сусьветнай вайны грэкі мелі цэлы шэраг спартовых клюбаў у Канстантынопалі, якія нават дамінавалі ў спартовых спаборніцтвах. Па Першай сусьветнай вайне, калі ў горадзе былі расквартаваныя францускія і ангельскія войскі, грэцкія клюбы рэгулярна бралі ўдзел у спаборніцтвах супраць сфармаваных з замежных войскаў камандамі. Адным з самых пасьпяховых тых клюбаў была каманда «Эрміс». Клюб яшчэ ў 1875 годзе быў закладзены грэцкай супольнасьцю Галяты, і з 1880-х гадоў быў вядомы пад назвай «Пэра». Менавіта прадстаўнікі гэтага клюбу ды шэрагу іншых пазьней, пасьля Грэцка-турэцкай вайны 1919—1922 гадоў, ужо ў Атэнах заклалі новы клюб, які атрымаў назву АЕК. Новы футбольны клюб хутка здабыў папулярнасьць у 1920-я гады, у тым ліку дзякуючы канстантынопальскім уцекачам, палітычным сувязям і заможным сябрам клюбнай рады. Ня маючы ўласнай футбольнай пляцоўкі, AEK большасьць сваіх першых матчаў ладзіў у розных месцах вакол Атэнаў. Першым прэзыдэнтам AEKа быў абраны Канстантынас Спанудыс[1], які працаваў журналістам і быў зьвязаны з грэцкім прэм’ер-міністрам Элефтэрыясам Бэнізэлясам. Ён жа запытаў урад вылучыць зямельны надзел клюбу, каб пабудаваць на ім спартовую пляцоўку.

Склад

Актуальны на 11 лютага 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
1 БрЦыцан Станкавіч1992
2 АбАрольд Мукудзі1997
4 ПАДаміян Шыманскі1995
5 НапНардын Амрабат1987
6 ПАЕнс Ёнсан1993
7 НапЛеві Гарсія1997
8 ПАМіят Гачынавіч1995
9 НапТом ван Вээрт1990
10 НапСтывэн Цубэр1991
11 НапСэрхіё Араўха (капітан)1992
12 АбЛязарас Рота1997
13 ПААрбэлін Пінэда1996
14 НапЭсэк’ель Понсэ1997
17 АбСтаўрас Піліяс2000
18 АбАляксандар Каленс (ар. Жырона)1992
19 ПАНікляс Эліясан1995
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
20 ПАПэтрас Манталяс1991
21 АбДомагай Віда1989
22 НапПаолё Фэрнандэс1998
23 ПАРобэрт Любічыч1999
24 АбГерасімас Мітаглю1999
25 ПАКанстантынас Галянопуляс1997
28 АбЭгсан Гаджсафі1990
29 АбДжыбрыль Сыдыбэ1992
30 БрЁргас Атанасіядыс1993
37 АбВэдад Радонья2001
39 БрПанаётыс Гініс1999
55 АбКанстантынас Хрысопуляс2003
70 ПАРадольфа Пісара1994
90 НапЗыні2002
99 БрЁргас Тэохарыс2002
НапТэадосіс Макерас2000

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі