Ісая Бэрлін

Ісая Бэрлін (па-ангельску: Isaiah Berlin; 6 чэрвеня 19095 лістапада 1997) — ангельскі філёзаф, гісторык ідэяў, тэарэтык. Ляўрэат Ерусалімскай прэміі 1979 году.

Ісая Бэрлін
па-ангельску: Isaiah Berlin
Імя пры нараджэньніпа-латыску: Jesaja Berlins
Дата нараджэньня6 чэрвеня 1909(1909-06-06)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці5 лістапада 1997(1997-11-05)[1][2][3][…] (88 гадоў)
Месца сьмерці
Школа/традыцыялібэралізм, аналітычная філязофія
Асноўныя зацікаўленасьціпалітычная філязофія, гісторыя ідэяў, філязофія гісторыі, лібэралізм, этыка, марксізм, гісторыя Расеі, расейская літаратура, сучасная гісторыя, рамантызм
Значныя ідэіДзьве канцэпцыі свабоды, ацэнкавы плюралізм, зваротная асьвета
Аказалі ўплыўРобін Джордж Колінгвуд[d] і Раймон Арон[d]
ВучніДжэфры Мідглі[d]

Жыцьцяпіс

Мэмарыяльная дошка на доме ў Рызе, дзе прайшло дзяцінства

Ісая Бэрлін нарадзіўся ў Рызе, быў адзіным выжыўшым дзіцём у заможнай габрэйскай сям’і. Разам зь сям’ёю жыў у Пскове, сьведка падзеяў лютаўскай рэвалюцыі і кастрычніцкага перавароту 1917 году. Сям’я зьехала з Латвіі ў Ангельшчыну ў 1920 годзе. У 1935 годзе Ісая бліскуча скончыў Оксфардзкі ўнівэрсытэт і атрымаў ступень магістра. У 1941 годзе Ісая Бэрлін працаваў у брытанскай службе інфармацыі ў Нью-Ёрку. У 1942—1945 гадох ён — першы сакратар брытанскага пасольства ў ЗША, яго справаздачы пра настроі ў Вашынгтоне вывучаў Ўінстан Чэрчыль.

У 1974 г. ён стаў прэзыдэнтам Брытанскай акадэміі. З 1975 г. І. Бэрлін — прафэсар сацыяльна-палітычных навук у каледжы Ўсіх Душ у Оксфардзе.


Быць лібэралам, значыць жыць і даваць жыць іншым.

—Ісая Бэрлін

Лібэральная дзяржава — гэта дзяржава з максымальнай воляй для адных індывідаў, сумяшчальнай з максымальнай воляй для іншых індывідаў. У дзяржавы павінна быць адказнасьць перад людзьмі, і яна павінна абараняць слабых ад моцных.

—Ісая Бэрлін

У 1957 годзе каралева Вялікабрытаніі ўзьвяла Ісаю Бэрліна ў рыцарскі сан, а ў 1971 годзе ён стаў кавалерам ордэна «За заслугі». Памёр у 1997 годзе.

Працы

  • 1939 «Карл Маркс» (Karl Marx: His Life and Environment)
  • 1953 «Вожык і ліса» (The Hedgehog and the Fox: An Essay on Tolstoy's View of History)
  • 1955 «Гістарычная непазьбежнасьць»
  • 1956 «Стагодзьдзе асьветы» (The Age of Enlightenment: The Eighteenth-Century Philosophers)
  • 1958 «Дзьве канцэпцыі волі»
  • 1969 «Чатыры эсэ пра волю» (Four Essays on Liberty)
  • 1978 «Рускія мысьляры» (Russian Thinkers)
  • 1978 «Паняцьці й катэгорыі» (Concepts and Categories: Philosophical Essays)
  • 1979 «Супраць плыні» (Against the Current: Essays in the History of Ideas)
  • 1980 «Асабістыя ўражаньні» (Personal Impressions)
  • 1990 «Скрыўленае дрэва чалавецтва: часткі з гісторыі ідэй» (The Crooked Timber of Humanity: Chapters in the History of Ideas)
  • 1996 «Сэнс рэальнасьці» (The Sense of Reality: Studies in Ideas and their History)

Шматлікія працы І. Бэрліна прысьвечаны гісторыі рускай думкі, у прыватнасьці, нараджэньню рускай інтэлігенцыі, яе ўнёску ў лібэралізм і яе разладу з заходнім лібэралізмам.

Глядзіце таксама

Крыніцы