Імпэрыялізм
Імпэрыялі́зм — дзяржаўная палітыка, скіраваная на заваёўваньне тэрыторыяў, калёніяў, або ўсталяваньне палітычнага й эканамічнага кантролю над іншымі дзяржавамі. Тэрмін выкарыстоўваецца для характарыстыкі палітыкі краін, што валодаюць калёніямі або дамінуюць над іншымі краінамі — незалежна да таго, ці называюць яны сябе імпэрыямі. Імпэрыялізм апошнія 500 гадоў ёсьць у першую чаргу прадпрыемства заходніх краінаў, якія праводзілі экспансіянісцкую палітыку, а таксама камуністычных сыстэмаў[1]. Геаграфічныя дамэны ўлучаюць Нямецкую імпэрыю, Мангольскую імпэрыю, Рымскую імпэрыю, Асманскую імпэрыю, Сьвятую Рымскую імпэрыю, Партугальскую імпэрыю, Гішпанскую імпэрыю, Нідэрляндзкую імпэрыю, Пэрсыдзкую імпэрыю, Францускую імпэрыю, Расейскую імпэрыю, Кітайскую імпэрыю й Брытанскую імпэрыю, але гэты тэрмін можа быць у роўнай ступені ўжывацца да галінаў ведаў, перакананьняў, каштоўнасьцяў і досьведу, як то імпэрыя хрысьціянства альбо ісламу. Імпэрыялізм, як правіла, ёсьць самадзяржаўнай, а таксама часам маналітнай структурай паводле свайго характару. Яна можа быць адносна дабраякаснай, як у Канадзе, альбо жорсткай, як у дзяржаве Конга[2].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/26/The_British_Empire.png/330px-The_British_Empire.png)
Паводле краінаў
Брытанія
- Асноўны артыкул: Брытанская імпэрыя
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/44/Resa_del_bacino_del_Brandewater.jpg/220px-Resa_del_bacino_del_Brandewater.jpg)
Імпэрыялістычныя амбіцыі Брытаніі пачалі выяўляцца яшчэ ў XVI стагодзьдзі. У 1599 годзе была створана Брытанская Ост-Індзкая, якая атрымала падтрымку з боку каралевы Лізаветы ў наступным годзе[3]. Са стварэньнем гандлёвых пастоў у Індыі, ангельцы здолелі захаваць сваю моц, бо іншыя імпэрыі, як то партугальская, таксама ўжо мелі гандлёвае прадстаўніцтва ў Індыі[3]. Да 1670 году Ангельшчына мела заморскія ўладаньні ў Вірджыніі, Масачусэтсе, Бэрмудах, Гандурасе, Антыгуа, Барбадасе, Ямайцы і Новай Шатляндыі. У XIII стагодзьдзі назіралася пашырэньне дзейнасьці Ост-Індзкай кампаніі на Індйскім субкантынэнце, якая прывяла да жахлівага стану мясцовай эканомікі.
Празь вялізныя імпэрыялістычныя амбіцыі эўрапейскіх краінаў Вялікабрытанія мела колькі сутыкненьняў з Францыяй. Гэта спаборніцтва асабліва набыло сілу ў калянізацыі Канады. Джон Кабот зацьвердзіў Ньюфаўндлэнд за ангельцамі, у той час як у гэтым жа рэгіёне меліся францускія калёніі, створаныя ўздоўж ракі Сьвятога Лаўрэнція, якія мелі назву «Новая Францыя»[4]. Брытанія працягвала пашырацца, калянізуючы Новую Зэляндыю і Аўстралію, якія не былі пустыя землі, а мелі сваё тубыльнае насельніцтва са сваёй адметнай культурай[3]. Нацыяналістычныя рухі Вялікабрытаніі прасоўвалі ідэю стварэньня Садружнасьці, якая бы мела агульны характар нацыянальнай ідэнтычнасьці[3].
Палітыка раньняй Брытанскай імпэрыі была заснаваная на мэркантылізьме, калі эканамічны катроль над калёніямі, перш за ўсё, у Паўночнай Амэрыцы, краінах Карыбскага басэйну і Індыі, ажыцьцяўляўся з боку холдынгаў. Эканамічны рост імпэрыі быў сапсаваны стратай амэрыканскіх калёніяў у 1776 годзе, аднак Брытанія атрымала карысную кампэнсацыю ў Індыі і Аўстраліі, а таксама ў будаўніцтве нефармальнай эканамічную імпэрыі з дапамогай кантролю гандлю і фінансаў у Лацінскай Амэрыцы пасьля таго, як шэраг краінаў атрымалі незалежнасьць ад Гішпаніі і Партугаліі ў XIX стагодзьдзі[5].
Расея
- Асноўныя артыкулы: Расейская імпэрыя, Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і Расея
Расейская імпэрыя, у адрозьненьне ад іншых каляніяльных імпэрыяў свайго часу, была не заморскай, а кантынэнтальнай. Геаграфічна калёніі знаходзіліся побач з мэтраполіяй, а часам мелі этнічную блізкасьць зь ёй. Гэта дазваляла ня толькі прыхоўваць каляніяльны прыгнёт, але і накідваць паняволеным народам чужую гісторыю, культуру і мову[6].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
- Імпэрыялізм. Quotations
- «Эканамічны імпэрыялізм». A. J. P. Taylor
- «Парадокс імпэрыялізму». Hans-Hermann Hoppe.