Іказьненскі замак
- Артыкул
- Абмеркаваньне
Інструмэнты
Агульныя
Друк/экспарт
У іншых праектах
Помнік абарончай архітэктуры | |
Іказьненскі замак | |
Іказьненскі замак, з мапы 1613 г. | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Іказьнь |
Заснавальнік | Іван Сапега |
Дата заснаваньня | XVI ст. |
Дата скасаваньня | XVIII стагодзьдзе |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Іказьненскі замак на Вікісховішчы |
Іказьненскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Іказьні. Знаходзіўся на паўднёва-ўсходняй ускраіне выспы Замку возера Іказьні. Існаваў у XVI—XVIII стагодзьдзях. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Замак у Іказьні ў 1504 годзе заклаў браслаўскі староста Іван Сапега. У 1515 годзе замак вытрымаў аблогу маскоўскіх войскаў. Гісторык Аляксандар Гваньіні ў 2-й палове XVI ст. адзначаў, што «Іказьнь — замак мураваны і места драўлянае… ад Браслава ў 2 мілях ляжыць».
За часамі Інфлянцкай вайны (1558—1583) у 1561 годзе Сапегі разьмясьцілі ў замку значную залогу наёмных войскаў. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1654 годзе замак захапілі маскоўскія войскі, у 1655 годзе тут знаходзіліся швэдзкія аддзелы.
Замак зруйнавалі ў часы Вялікай Паўночнай вайны[1].
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213В000197 |