Ёнатан Та

нямецкі футбаліст

Ёнатан Та (па-нямецку: Jonathan Tah; нар. 11 лютага 1996 году) — нямецкі футбаліст, цэнтральны абаронца клюбу «Баер» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны. Мае івуарыйскага бацьку.

Ёнатан Та
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся11 лютага 1996(1996-02-11)[1] (28 гадоў)
Рост193 см
Вага98 кг
Пазыцыяцэнтральны абаронца
Клюбная інфармацыя
КлюбБаер
Нумар4
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
2013—2015
2014—2015
2015—
Гамбург
Фартуна (арэнда)
Баер
16 (0)
23 (0)
258 (12)
Зборныя
2016—Нямеччына23 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
18 траўня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
26 сакавіка 2024.

Кар’ера

Клюбная

Пачаў займацца футболам у родным Гамбургу. Да акадэміі аднайменнага клюбу трапіў у 2009 году. У матчы Бундэсьлігі дэбютаваў 21 верасьня 2013 году ў хатнім матчы супраць «Вэрдэру»[2]. Сэзон 2014—2015 гадоў правёў у арэндзе ў складзе дусэльдорфскай «Фартуны»[3]. У ліпені 2015 году склаў пяцігадовы кантракт зь левэркузэнскім «Баерам»[4], які каштаваў «аптэкарам» 7,5 мільёнаў эўра. У новым клюбе надоўга трывала замацаваўся ў складзе, падаўжаючы дамову з «Баерам» у 2018 і 2021 гадах.

Міжнародная

У сакавіку 2016 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Нямеччыны ў таварыскім матчы супраць зборнай Ангельшчыны[5]. Та замяніў у перапынку матчу Матса Гумэльса. Наступны раз гулец выклікаўся да складу зборнай у 2019 году, але замацавацца ў каманды ня здолеў.

Дасягненьні

«Баер»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі