Галоўная старонка

Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.
Артур Гротгер. «Людзі ці шакалы?» зь нізкі «Вайна»
Артур Гротгер. «Людзі ці шакалы?» зь нізкі «Вайна»

Паўстаньне 1863 году на Пружаншчыне — вайсковыя дзеяньні паўстанцкіх аддзелаў з Царства Польскага, а пасьля таксама ўласных фармаваньняў і атрадаў з суседніх паветаў Гарадзенскай губэрні, у склад якой уваходзіў Пружанскі павет. На той час ягоная тэрыторыя займала землі сучасных Пружанскага, Бярозаўскага і Камянецкага раёнаў.

На здушэньне паўстаньня былі кінутыя вялізныя сілы. За карнымі апэрацыямі на Гарадзеншчыне асабіста сачыў віленскі генэрал-губэрнатар Міхаіл Мураўёў, які за сваю жорсткасьць у здушэньні паўстаньня атрымаў мянушку «вешальнік». У насельніцтва ладзіліся ператрусы ў мэтах пошуку паўстанцкай зброі; за дапамогу паўстанцам або падазраваных ва ўдзеле шляхцічаў высылалі з краю, а іхняя маёмасьць сэквэстравалася.

Да канца 1863 паўстаньне на Пружаншчыне было задушанае. Пасьля гэтага распачалася палітычная рэакцыя і татальная русыфікацыя, усталяваўся рэжым выключных законаў.
(артыкул цалкам…)

Герб Аўкштоты
Герб Аўкштоты

Аўкштота — этнаграфічны край на паўночным усходзе Летувы ў басэйне ракі Вяльлі.

Урад Летувы зацьвердзіў яго межы на афіцыйным узроўні. У гэтым краі выкарыстоўваюць аўкштоцкую гаворку летувіскай мовы. Насельніцтва краю вылучаюць у этнаграфічную групу аўкштайтаў. Лічыцца гістарычным цэнтрам Летувы. У XIV стагодзьдзі была памежнай зямлёй Вялікага Княства Літоўскага, вядомай зь нямецка- і лацінамоўных крыніцаў крыжакоў. Знаходзілася на поўнач ад ракі Вяльлі, паабапал Сьвятой ракі. Ахоплівала Вількамір і Ўцяну, Таўрагіны і Больнікі, Маляты і Дубінкі, Гедройцы і Немянчын, Кернаў і Шашолы, Пабойск і Рогава, Кейданы і Шаты, Жэймы і Кульву, Ворлаву і Коўну. У XVI cтагодзьдзі стала суадносіцца з Завялейскай Літвой.
(артыкул цалкам…)

Актуальныя падзеі

  • З касмадрому Куру ў Францускай Гвіяне зьдзейсьніла першы палёт эўрапейская ракета-носьбіт «Арыяна-6» (9 ліпеня).
  • Ад расейскага ракетнага абстрэлу Ўкраіны загінулі 47 чалавек; зруйнаваная найбуйнейшая дзіцячая больніца краіны (8 ліпеня).
  • Украінская лёгкаатлетка Яраслава Магучых пабіла сусьветны рэкорд па скоках у вышыню, які трымаўся 37 гадоў (7 ліпеня).
  • У францускіх выбарах парлямэнцкую большасьць здабылі партыі Новы народны фронт ды Разам за Рэспубліку (7 ліпеня).
  • Буркіна-Фасо, Малі ды Нігер утварылі вайсковы пакт і зьвярнуліся да Расеі па вайсковую дапамогу (6 ліпеня).
  • У брытанскіх выбарах права фармаваньня новага ўраду атрымаў Кір Стармэр зь Лейбарысцкай партыі (5 ліпеня).
  • На пазачарговых прэзыдэнцкіх выбарах у Іране перамог кандыдат ад рэфармістаў Масуд Пэзэшкіян (5 ліпеня).
  • 18 беларускіх палітзьняволеных нечакана вызваленыя па амністыі (5 ліпеня).


Гэты дзень у гісторыі

Станіслаў Ляшчынскі
Станіслаў Ляшчынскі

12 ліпеня:

  • 1580Іван Хведаровiч (Фёдараў) апублікаваў Астроскую Біблію, першае поўнае друкаванае выданьне ўсіх кнігаў Сьвятога Пісаньня царкоўнаславянскаю моваю
  • 1704 — абраньне каралём і вялікім князем Станіслава Ляшчынскага (на выяве)
  • 1769 — у бітве пад Слонімам удзельнікі Барскае канфэдэрацыі атрымалі перамогу над расейцамі
  • 1806 — утварыўся Райнскі зьвяз
  • 1920 — складаньне Маскоўскае дамовы паміж РСФСР і Летувой, згодна зь якой апошняя намінальна атрымлівала Віленшчыну (у тым ліку Горадню, Шчучын, Ліду, Ашмяны, Смаргонь, Паставы і Браслаў) узамен на нэўтралітэт у савецка-польскай вайне і спыненьне дзейнасьці на сваёй тэрыторыі ворганаў БНР
  • 1962 — першы канцэрт гурту «Rolling Stones» (у лёнданскім Marquee Club)
  • 2006 — распачалася II Лібанская вайна
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (28 траўня — 27 чэрвеня)
    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, зь якіх больш за 1 000 000 артыкулаў маюць:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.